Літаратурныя зацемкі
Пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец распачынае падкаст "Літаратурныя зацемкі" спецыяльна для сайта Bellit.info.🔊Падкаст даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.
Выпуск 55. Максім Знак. Каланісты
У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец разважае пра турэмную літаратуру цяперашніх часоў, чытаючы кнігу Максіма Знака "Каланісты". Кінематаграфічнасць, горкая дасціпнасць, афарыстычнасць, нявыдуманая абсурднасць сістэмы і спроба паглядзець на наваколле як на літаратурную прыгоду.
Выпуск 54. Ян Булгак. Край дзіцячых гадоў
У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец занураецца ва ўспаміны заснавальніка беларускай і польскай фатаграфіі Яна Булгака "Край дзіцячых гадоў". Тая самыя апошнія дзесяцігоддзі шляхецкай Беларусі, вызначальная, пераходная эпоха канца ХІХ — пач. ХХ стст., эмацыйныя і інфармацыйныя назіранні пра якую з глыбіні дзяцінства аўтара нагадваюць часам занатоўкі этнографа, а часам карціны пільнага мастака.
Выпуск 53. Галіна Войцік. Там, дзе мяне няма
У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец чытае ўспаміны беларускай і літоўскай германісткі, публіцысткі, літаратаркі і перакладніцы Галіны Войцік (1927—2007) "Там, дзе мяне няма". Галіна была актывісткай беларускай супольнасці ў Вільні, даследчыцай і аўтаркай партрэтаў беларусаў Віленшчыны.
Выпуск 52. Яна Гульцяева. Linea lateralis
У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец дзеліцца развагамі па прачытанні дэбютнага рамана Яны Гульцяевай "Linea lateralis". Складаная гісторыя сям'і, якая жыве ў паселішчы на возеры Нарач, праца ў летніку "Зубраня", алкагалізм, балючыя стасункі з маці, якасная фабулярная літаратура, развагі пра мову і тое, што сапраўды "мае значэнне".
Выпуск 51. Тафіля Багач, Паўліна Кот. Паспець да цемры
У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае кнігу з аповесцямі Тафілі Багач і Паўліны Кот "Паспець да цемры" (Пфляўмбаўм, 2025) і шукае ў іх заяўленую містычнасць. Дзе мяжа паміж выдуманай і нявыдуманай літаратурай, ці ратуе твор канстатацыя выпусташанасці, ці дадае ўнікальнасці выказванню "народнічанне"?
Выпуск 50. Літаратурна-мастацкі альманах „Апостраф“ (№6)
У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец разважае з нагоды стракатых тэкстаў шостага нумару літаратурна-мастацкага альманаха "Апостраф". Тут і Федарэнка з Глобусам, якія пішуць пра беларускіх мастакоў, і Алесь Пашкевіч з аповедам-рэстаўрацыяй лёсу Лукаша Калюгі, і Ігар Бабкоў з эсэ пра Еўропу і многае іншае.
Выпуск 49. Міхась Раманюк. Беларускія народныя куфры
У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец расказвае пра постаць этнографа Міхася Раманюка і рэдагаванне ягонай манаграфіі "Беларускія народныя куфры", якая неўзабаве мае выйсці з друку.
Выпуск 48. Каралеўства Беларусь
У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец згадвае першую публікацыю апавядання польскага пісьменніка Мар'яна Брандыса "Каралеўства Беларусь" і што з гэтага выйшла. Хто прыдумаў Каралеўства Беларусь, хто падхапіў эстафету і дзе яно цяпер, тое каралеўства?
Выпуск 47. Андрэй Федарэнка. Вытлумачэнне Янкі Брыля
У новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае эсэ Андрэя Федарэнкі пра класіка беларускай літаратуры Янку Брыля, якое выйшла ў ліпеньскім нумары "Літаратурнай Беларусі". Савецкасць і несавецкасць, праўда жыцця, назіральнасць, Камю і Сартр, вайна і акупацыя, пісанне з аглядкай і поўная шчырасць — пытанні, якія займаюць Федарэнку і Дубаўца.
Выпуск 46. Форма прысутнасці. 20 размоў пра кніжную вокладку
Сяргей Дубавец у новым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" чытае кнігу "Форма прысутнасці. Дваццаць размоў пра кніжную вокладку" і разважае над тым, наколькі вокладка мае супадаць, адлюстроўваць, дапаўняць змест кнігі.
Выпуск 45. Уладзімір Сцяпан. Ваўка
У новым выпуску "Літаратурных зацемак" Сяргей Дубавец учытваецца ў тэксты Уладзіміра Сцяпана з кнігі "Ваўка", што выйшла летась ў выдавецтве "Мяне Няма". Шэраг сузіральных гісторый, якія так ці іначай апавядаюць пра смерць і тое, што застаецца пасля яе.
Выпуск 44. Павел Севярынец. Беларусь — гэта святое
Выпуск 44. Павел Севярынец. Беларусь — гэта святое
Выпуск 43. Каміла Цень. Наступны прыпынак — смерць
У чарговым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец разбірае апошнюю кнігу ананімнай аўтаркі дэтэктываў Камілы Цень "Наступны прыпынак смерць".
"Джазавы стандрат" у літаратуры, атмасферны менскі антураж, каларытная гераіня і жангляванне стылямі ды мовамі — адзін з магчымых рэцэптаў пісьменніцкага поспеху.
Выпуск 42. Зміцер Вішнёў. Я - тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер
У новым выпуску аўтарскага падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец знаёміцца з раманам Змітра Вішнёва "Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зьміцер". Фантасмагорыя, эміграцыя, палітыка, Менск—Берлін, смерці, паветра няволі... Як усё гэта і іншыя дзівацтвы тэксту паступова складаюцца ў пэўную мастацкую сістэму, а не набор выпадковасцяў?
Выпуск 41. Аляксандр Лукашук. Незавершанасць. Тонкая кніга
У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец робіцца надзвычай уважлівым і чуйным чытачом паэзіі разам з Аляксандрам Лукашуком, аўтарам кнігі "Незавершанасць" (Беласток, 2026). А што ўнутры? Асабістыя гісторыі, эсэ, нататкі з нагоды прачытанага і перажытага побач з паэзіяй, свабода мыслення, ад якой часта далёкае традыцыйнае літаратуразнаўства.
"Здаецца, пасьля гэтай кнігі пісаць пра паэзію па-беларуску інакш будзе ўжо немагчыма" — мяркуе Сяргей Дубавец.
Выпуск 40. Пра чалавечнасць у цёмныя часы. Ханна Арэнт
Выпуск 40. Пра чалавечнасць у цёмныя часы. Ханна Арэнт
Выпуск 39. Ларыса Геніюш. Птушкі без гнёздаў
У новым выпуску аўтарскага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае новае перавыданне ўспамінаў Ларысы Геніюш "Птушкі без гнёздаў" (Камунікат, 2025), згадвае пра сваё знаёмства з паэткай і нязломнай патрыёткай, а таксама разважае пра ўплыў сустрэчаў з Геніюш у Зэльве на цэлыя пакаленні маладых творцаў і інтэлігенцыю.
Выпуск 38. Наста Кудасава. Лірыка
У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец пра культурнае і творчае нахабства і ўпэўненасць — ад "безаглядннасці" паэткі Насты Кудасавай праз "нагласць" дэтэктываў на трасянцы Камілы Цень да абсурднай няўрымслівасці адраджальнікаў "Нашай Нівы".
Выпуск 37. Леслі Найф (Уладзіслаў Наважылаў). Яблык у валізцы
У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае аўтабіяграфічную прозу вядомага гомельскага рок-музыкі Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife) "Яблык у валізцы" і сам занураецца ва ўспаміны пра Гомель і часы зараджэння нефармальнай беларушчыны.
Выпуск 36. Альгерд Бахарэвіч. Папяровы голем
У чарговым выпуску адмысловага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец рэфлексуе, чытаючы "самую шчырую" кнігу Альгерда Бахарэвіча "Пяпровы голем". Афарызмы, месца беларускага пісьменства і культуры на Захадзе, развагі на палях унутранага дыялогу Бахарэвіча з самім сабой — пра гэта і іншае ў новым падкасце.
Выпуск 35. Ганна Кандрацюк. Проста з любові
Выпуск 35. Ганна Кандрацюк. Проста з любові
Выпуск 34. Алена Пятровіч. Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска
У чарговым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец шукае ў кнізе Алены Пятровіч “Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска” сапраўдныя легенды і паданні пра гэты горад, а натыкаецца на асабістае, з чаго і нараджаецца адметная інтанацыя і светапогляд пісьменніцы.
Выпуск 33. Алесь Аркуш. Запавольванне. Эзатэрычны раман
У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе над раманам Алеся Аркуша "Запавольванне". Гэта аўтабіяграфічны твор, як цяпер кажуць, аўтафікшн, дзе аўтар спрабуе ўхапіць мінулае і атрэсціся ад "звычайнага жыцця", якога паспытаў напоўніцу.
Выпуск 32. Пяты нумар альманаха „Апостраф“
У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца развагамі пасля прачытання свежага нумара альманаха “Апостраф”, які пабачыў свет у пачатку 2026 году. Ці адлюстроўвае гэты трансгранічны альманах, дзе гучаць галасы аўтараў з розных бакоў мяжы, намёкамі, кантэкстамі беларускую нервовасць, зацятасць у краіне і распаволенасць па-за ёй?
Выпуск 31. Крысціна Сабаляўскайце. Silva rerum IV
У чарговым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец завяршае развагі пра чацвёрты том гістарычнага рамана літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы.
Ці развяжа апошні том усе таямніцы і інтрыгі, якіх назбіралася за папярэднія тры, як пісаць пра смерць, каханне, навуку, гомасэксуальнасць, надыход новай эпохі і канец таго самага Вялікага княства?
Выпуск 30. Крысціна Сабаляўскайце. Silva rerum III
У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец працягвае расказваць пра гістарычны раман літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы, бо ў канцы 2025 году выйшла трэцяя частка сагі. Недакументальнае каханне ў стылі французскіх раманаў, гістарычныя абшары сённяшняй Беларусі, знішчальныя пажары ў Вільні і многае іншае.
Выпуск 29. Сяргей Кавалёў. Абрысы замглёнага краявіду
У чарговым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец працягвае разважаць пра пакаленне "Тутэйшых" і не толькі. Гэтым разам праз прызму кнігі літаратуразнаўцы і драматурга Сяргея Кавалёва "Беларуская літаратура пэрыяду трансфармацыі. Абрысы замглёнага краявіду".
Што змянілася за 40 гадоў: ад Зніча і Сыса да Мінкіна і Бахарэвіча?
Выпуск 28. Ігар Бабкоў. Адам Клакоцкі і ягоныя цені
У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец разважае над трэцяй, пашыранай версіяй рамана Ігара Бабкова "Адам Клакоцкі і ягоныя цені". Ці можна высніць Беларусь у калектыўным сне? Што сталася з пакаленнем "Тутэйшых"? Ці можа свабода быць хобі, калі так, то якія нас чакаюць наступствы?
Выпуск 27. Анры Бэргсон. Смех. Эсэ пра значэнне камічнага
У новым выпуску падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец разбіраецца ў прыродзе смеху па прачытанні беларускага перакладу твора французскага набеліста Анры Бэргсона "Смех. Эсэ пра значэнне камічнага".
Ці можа быць смех спагадлівым і добрым, наколькі ён з'ява індывідуальная, ці дастаткова камічнага ў беларускай літаратуры?
Выпуск 26. Макс Шчур. Спроба эксперыментальнага канструявання сябе
У чарговым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе па прачытанні 900-старонкавай аўтабіяграфіі Макса Шчура "Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе".
Ці сапраўды касцяком кнігі выступае сэкс, як на асобе пісьменніка адбілася працяглая гісторыя эміграцыі і ці здолеў бы нехта іншы напісаць вывераную зрокам празаіка спрынтарскую паэму ўласнага жыцця.
Выпуск 25. Чацвёрты нумар альманаха „Апостраф“
У новым выпуску аўтарскага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец дзеліцца развагамі пасля прачытання свежага нумара альманаха "Апостраф", які пабачыў свет у лістападзе. З чаго пачынаў Васіль Быкаў, "чыстая паэзія" Аксаны Данільчык, зварот да антычнасці ў паэме Галчыньскага ў перакладзе Хадановіча і важнасць кантэксту пры чытанні польскамоўных тэкстаў 19 стагоддзя.
Выпуск 24. Silva rerum. Крысціна Сабаляўскайце. Частка 2
Чарговы выпуск падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца — гэта працяг папярэдняга з развагамі пра гістарычны раман літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы. Гэтым разам у фокусе сучасная мова, выразная неідэалагізаванасць твору, крытычнае і нават халоднае стаўленне да традыцыйнай культуры ды трывожныя чаканні з'яўлення Расеі ў наступных дзвюх кнігах тэтралогіі.
Выпуск 23. Крысціна Сабаляўскайце. Silva rerum. Частка 1
У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца ўражаннямі ад прачытання першых дзвюх частак гістарычнага рамана літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце "Silva rerum" у перакладзе Сяргея Шупы. Жарсці, псіхалагізм, сюжэтныя павароты, Вільня як адзін з галоўных герояў і гісторыі людзей ажыўляюць сухую абрэвіятуру ВКЛ.
Выпуск 22. Аляксей Правалоцкі. Цягнік да Познаня
У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе па прачытанні кнігі Аляксея Правалоцкага "Цягнік да Познаня". Ці сапраўды перад чытачом — зборнік эсэ? І ці ўдалося нейкім магічным чынам аўтару, апавядаючы пра польскія мясціны і перадусім Варшаву, напісаць менскую кнігу?
Выпуск 21. Незвычайныя адкрыцці на прэміі Шэрмана
Сяргей Дубавец у новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” дзеліцца сваім досведам працы ў журы прэміі імя Карласа Шэрмана, якой ганаруюцца найлепшыя перакладныя кнігі.
Развагі ў аўтарскім падкасце — суб'ектыўнае меркаванне цікаўнага чытача, які шукае асабіста для сябе літаратурныя адкрыцці.
Выпуск 20. Адам Глобус. Наш сусед Караткевіч
Новы выпуск падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца прысвечаны развагам вакол кнігі Адама Глобуса "Наш сусед Караткевіч". Геній, легенда, п'яніца, вечны падлетак ці проста дзядзька Валодзя? Менавіта такім розным малюе аўтар класіка беларускай літаратуры, з любоўю ствараючы міф "Уладзімір Караткевіч".
Выпуск 19. Альбом забытай экспедыцыі
Новы выпуск аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца прысвечаны выданню альбома "Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году", які выйшаў у выдавецтве Skaryna Press у 2024 годзе.
Ці сапраўды Вацлаў Ластоўскі ёсць Дэміургам беларускага адраджэння, а краязнаўства стала адным з галоўных штуршкоў да фармавання нацыі?
Выпуск 18. Горад на гары. Анталёгія літоўскай паэзіі
У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлесуе пасля прачытання кнігі "Горад на гары" — анталогіі літоўскай паэзіі ў беларускіх перакладах, што пабачыла свет сёлета.
Адкуль радасць і бязрадаснасць у вершах, ці перадае літоўская паэзія эстафету беларускай, ці магчымы сёння дыялог між літаратурамі?
Выпуск 17. Усевалад Сцебурака. Беларускія зоркі
Спецыяльна для Bellit.info ў аўтарскім падкасце “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец пасля прачытання зборніка Усевалада Сцебуракі "Беларускія зоркі" (2024) разбіраецца, якім паэтам ёсць аўтар. У кнізе паўстае паэт-маршалак, жыццялюб, чый празрысты і дакладны верш перадусім дзеліцца з чытачом эмоцыямі і дзівіць трапнымі сэнсамі.
Выпуск 16. Альгерд Бахарэвіч. Плошча Перамогі
Сяргей Дубавец у спецыяльным падкасце "Літаратурныя зацемкі" разглядае кнігу Альгерда Бахарэвіча "Плошча Перамогі" (Vesna Books, 2023). Аўтар падкасту прачытаў твор пра праўду і хлусню як раман пра наш час, адлюстраваны ў алегорыях.