Радыё Свабода
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
СЕМЧАНКА. Як жыць у Беларусі, каб не паехаў дах? Вопыт жонкі палітвязьня
Блогерка Юлія Семчанка пра тры гады, калі яе муж Дзьмітрый Семчанка, былы журналіст ОНТ, быў за кратамі. Жыцьцё з сынам у Беларусі, хэйт за «занадта шчасьлівы» Instagram і тое, як беларуская мова, культура і вандроўкі дапамаглі ёй не зламацца. Шчырая размова пра боль, вытрымку і пра тое, чаму жыць далей – гэта таксама форма супраціву.
Ацяпленьне даражэе. Загадка адстаўкі кіраўніка Віцебшчыны. Маргарыта Ляўчук вяртаецца
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь раскажам, колькі беларусы будуць плаціць за ацяпленьне ў лістападзе, чаму выклікае пытаньні адстаўка кіраўніка Віцебскай вобласьці. Таксама — навошта экскурсаводам ведаць дзяржаўную ідэалёгію і чаму Лукашэнка ў Дзень бацькі загаварыў пра абарону краіны. А яшчэ — дзе ў Эўропе выступіць Маргарыта Ляўчук.
ІВУЛІН: дзеля чаго займацца беларускім кантэнтам, калі гэта не грашовая справа
Аляксандар Івулін расказвае, як вырашыў працягнуць праект «Загляне сонца» пасьля сьмерці Мікіты Мелказёрава, чаму беларуская мова павінна быць не «клюбам для сваіх», а жывой і сучаснай, і як гісторыя Беларусі стала для яго новай апорай. Таксама – пра сяброўства з Мікітам, рэакцыю гледачоў, беларускі YouTube, эміграцыю, псыхатэрапію і асабістае жыцьцё.
Каму належыць беларускі Wildberries. Новы прысуд у справе «Гаюна». Лукашэнка прызначыць акадэмікаў
Хто зарабляе на беларускім Wildberries і як гэта зьвязана з атачэньнем Лукашэнкі? Хто набыў вілу за 4 з паловай мільёны даляраў ля Менскага мора? Чаму Лукашэнка вырашыў сам прысвойваць званьні акадэмікаў? Чым будуць займацца амбасады Беларусі ў Паўночнай Карэі і М'янме? Былога намесьніка начальніка пагранзаставы «Хойнікі» адправілі ў калёнію па справе «Гаюна». У Менску пацыента з ракам прастаты праапэравалі дыстанцыйна: хірургі кіравалі робатам зь іншага шпіталя. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 20 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.
КАЛЯДА. Шагал, Netflix і «частка Расеі». Як Беларусь расказвае пра сябе?
Беларусь у сьвеце часта ведаюць праз Лукашэнку, вайну і палітычны крызіс. Але ці можна расказаць пра краіну інакш – праз культуру, людзей, мастацтва, музыку і гісторыі, якія застаюцца на дзесяцігодзьдзі? Гаворым з культуролягам і куратаркай беларускага павільёну Вэнэцыйскай біенале Даніэлай Калядой пра Шагала, беларускія комплексы, культуру як брэнд, праблему «часткі Расіі» і тое, якой Беларусь можа стаць, калі пачне сама расказваць пра сябе.
19 гадоў афіцэру спэцназу за «здраду дзяржаве». Золата «Вагнэра» і пагромы ў Эўропе
У «ПіКу Свабоды» мы расказваем пра галоўныя падзеі 19 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Дывэрсанты, мабілізацыя і «ваенны час». Што ўпершыню адпрацоўвалі Ўнутраныя войскі Беларусі. Тры месяцы вагнэраўцы вывозяць золата з ЦАР у Беларусь - сьцвярджае WSJ. Трамп супраць Зяленскага: спрэчка пра НПЗ перарасла ў размову пра капітуляцыю. 38 гадоў таму стварылі БНФ — рух, які прывёў Беларусь да незалежнасьці.
«Архіпэляг БЕЛАГ-2». Частка 6: «Мы былі закладнікамі». Правілы выжываньня ў турмах Лукашэнкі
У апошняй частцы другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ», былыя палітычныя зьняволеныя расказваюапошняць пра тое, што дапамагло ім выжыць за кратамі.
ГАРЦУЕВА пра «гэбістаў» на кастынгу, падпольле ў Беларусі і «тры гады ў сьне»
Яе сям’я сто гадоў зьвязаная з Купалаўскім тэатрам. Але ў 2020-м актрыса Валянціна Гарцуева сышла адтуль разам з калегамі, разумеючы, што можа больш ніколі ня выйсьці на сцэну. У «Канапе» яна расказвае, як цэнзары знаходзілі «крамолу» ў колерах хустак, чаму першыя тры гады ў Польшчы прайшлі нібы ў сьне і што дапамагае ёй пачынаць нанова. Ці шкадуе яна пра свой выбар і ці гатовая вярнуцца ў Беларусь?
«Лукашэнка рыхтуе Беларусь да мінулай вайны», — Аляксандар Класкоўскі
Як палітыка Лукашэнкі стварае пагрозу для Беларусі? Што азначаюць зьмены ў вайсковым кіраўніцтве Беларусі? Ці магчыма аб’яднаньне ўсёй апазыцыі ў адну структуру, як прапануе Ціханоўскі? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем галоўныя падзеі гэтага тыдня з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім. У нашым эфіры таксама інтэрвію з мэцэнатам, прадстаўніком беларускай дыяспары ў Швайцарыі Алесем Сапегам пра адноўлены помнік Касьцюшку.
Новы галоўны разьведчык Лукашэнкі. Расейскія дроны ў Беларусі. Маск супраць Зяленскага
Расейскія дроны ізноў заляталі ў Беларусь, а Ўкраіна аднаўляе ўдары па расейскіх НПЗ. Як абмежаваньні Starlink паўплывалі на ўкраінскія баявыя апэрацыі? Лукашэнка прызначыў кіраўніком вайсковай выведкі палкоўніка, якога падазраюць у датычнасьці да разгону пратэстаў у 2020 годзе. Чым ён будзе займацца? Офіс пашпартнага цэнтру ў Вільні закрыўся. Што будзе з «пашпартам Новай Беларусі»? Анджэй Пачобут зноў зьбіраецца ў Беларусь. Ці стане ягоны візыт тэстам на пацяпленьне адносінаў Менску і Варшавы? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 15 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.
ДЗЬМІТРЫ ПРЫСТУПА. Ксёндз-беларус, які выціскае 120 кг і гаворыць пра Бога ў Instagram
Сьвятар з Беларусі, які быў у “Моладзі БНФ”, цяпер служыць у Польшчы, ходзіць у мацоўню, вядзе і тлумачыць веру праз Instagram. Каталіцкі ксёндз Дзьмітры Прыступа — пра тое, ці патрэбны Бог сучаснаму чалавеку, чаму беларусаў можна назваць «праваслаўнымі атэістамі», як спорт дапамагае ў духоўным жыцьці і што ня так з касьцёлам у Беларусі.
АЙЦІБАРАДА пра ChatGPT, звальненьні, дыктатуру і будучыню AI ў Беларусі
ChatGPT ужо піша тэксты, стварае музыку, дапамагае лекарам і праграмістам. Але ці сапраўды штучны інтэлект пакіне мільёны людзей бяз працы, ці можа ён дапамагчы Беларусі і нават стаць лепшым прэзыдэнтам за чалавека? Пра гэта гаворым з АйЦіБарада Аляксеем Картыньнікам.
Ціханоўскі прапануе аб’яднаць апазыцыю. Што робіцца са Starlink ва Ўкраіне. «Тындэр» для сабачнікаў
Каго з апазыцыйных палітыкаў Сяргей Ціханоўскі прапануе аб’яднаць у адну структуру і чаму экспэрт сумняваецца, што гэта атрымаецца? Starlink абмяжоўвае хуткасьць сувязі для ўкраінскіх вайскоўцаў. Што адбываецца з амэрыканскай падтрымкай Украіны? Ціханоўская і Лукашэнка павіншавалі беларусак з Днём маці. Чаму адна нагадала пра жанчын, а другі – пра шчасьце мацярынства? У Беларусі запусьцілі «Тындэр» для сабачнікаў. Як мабільная праграма дапамагае шукаць новыя знаёмствы і ці ёсьць падобныя сэрвісы ў іншых краінах? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 14 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.
Беларусь — мішэнь NATO? Лукашэнка ўскладняе дапамогу дзецям. «Яндэкс» дае збоі
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 13 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Чаму ў выпадку нападу Расеі на NATO пад ударам можа апынуцца Беларусь? Як палітыка Лукашэнкі ставіць краіну пад пагрозу – у ацэнках экспэртаў і палітыкаў. Дапамога дзецям з інваліднасьцю сутыкнулася з указам Лукашэнкі. Што прымусіла сем’і прасіць яго зьмяніць правілы дабрачыннасьці? Атака на Маскву – затрымкі рэйсаў у Менск. Як паўплывала на пасажыраў Belavia і расейскіх авіякампаній? Дацкі хор засьпяваў па-беларуску – і відэа стала вірусным. Якая народная песьня заваявала слухачоў?
КУЛЕЙ. Здароўе Мілінкевіча, Плошча-2006, і чаму беларусы не пасіўныя
Госьцяй новага выпуску «Канапы» стала Іна Кулей – грамадзкая дзяячка, жонка былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Мы пагаварылі пра здароўе і рэабілітацыю Мілінкевіча, гісторыю іхнага каханьня, Плошчу-2006, грамадзянскую супольнасьць, беларускі характар і ўрокі палітычнай барацьбы за апошнія дзесяцігодзьдзі.
СЬЛЮНЬКІН. Трамп, Кітай і лічбавы ГУБАЗіК. Што нас чакае?
Штучны інтэлект ужо перапісвае правілы гульні ў сьвеце. Былы беларускі дыплямат і выпускнік Гарварду Павал Слюнькін у праекце «Канапа» расказвае, хто выйграе AI-гонку, чаму дэмакратыя можа стаць слабейшай, як тэхналёгіі ўзмацняюць дыктатуры, што адбываецца ў супрацьстаяньні ЗША і Кітаю і дае параду беларускім дыпляматам.
Расейцы трэніруюцца ў Беларусі. Цэны ўзьлятуць яшчэ больш. Арышты пасьля канцэрту Каржа
Мы расказваем пра галоўныя падзеі 12 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Пасьля ўдараў па дата-цэнтрах «Яндэксу» ў Расеі беларусы сутыкнуліся са збоямі таксі і дастаўкі. У Беларусі пачаліся вучэньні АДКБ з удзелам расейскіх вайскоўцаў. NYT піша, што ЗША прапаноўвалі Расеі дазволіць экспарт беларускага калію ў абмен на частковае перамір’е. Пасьля канцэрту Макса Каржа ў Франкфурце затрымалі больш за 60 чалавек
«Архіпэляг БЕЛАГ-2». Частка 5: «Пасьля турмы пачынаецца пекла». Як былых палітвязьняў выціскаюць зь Беларусі
У пятай частцы другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» мы раскажам, якім пеклам становіцца жыцьцё ў Беларусі па вызваленьні і як былыя палітвязьні вымушана ўцякаюць з краіны.
ГЛІНЬНІК – пра Ціханоўскую, Мельнікаву і Офіс дэмакратычных сілаў
Ці сапраўды Сьвятланай Ціханоўскай нехта кіруе? Як выглядае праца яе офіса? Што вядома пра зьнікненьне Анжалікі Мельнікавай? Ці праўда, што офіс уплывае на гранты, і чаму Ціханоўская цяпер жыве ў Варшаве? Пра гэта ў праекце «Канапа» гаворым са Станіславай Гліньнік – унучкай першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча і дарадцай Сьвятланы Ціханоўскай. Адно з самых адкрытых інтэрвію пра беларускія дэмакратычныя сілы за апошні час.
Лукашэнка пагражае суседзям. Забаронены раман пра Ціханоўскіх. Чума з Расеі?
Што можа зьмяніць ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міра? Ці можа Ціханоўскі разам з крытыкамі сваёй жонкі стварыць новую плынь апазыцыі? Як знакаміты францускі пісьменьнік зрэагаваў на забарону ў Беларусі сваёй кнігі пра Рамана Пратасевіча? Ці могуць расейскія турысты завезьці чуму ў Беларусь? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь падсумоўваем галоўныя падзеі гэтага тыдня разам з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай. У нашай праграме таксама інтэрвію з францускім пісьменьнікам Маркам Леві і мікрабіёлягам Вікторыяй Даронінай.
Расейскі дрон у Беларусі: падрабязнасьці атакі і рэакцыя ўладаў
Расказваем пра падзеі 8 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Расея атакавала памежныя зь Беларусьсю рэгіёны. Прынамсі адзін рэактыўны дрон заляцеў на Гомельшчыну Як адбывае тэрмін сьледчы, які закрыў партал Tut.by. Кнігу францускага пісьменьніка прызналі пагрозай бясьпекі Беларусі. Ён расказаў Свабодзе, што пра гэта думае. Расейскія турысты выбіраюць Беларусь часьцей чым Маскву.
Латвія дазволіць памежнікам страляць. Гуцэрыеў і Шаўцоў бяз санкцый. Касьмічная турыстка стала маці
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 7 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Тэмы выпуску: у Латвіі прапанавалі страляць на мяжы па агрэсіўных мігрантах ці дывэрсантах зь Беларусі; чаму Эўразьвяз выключыў з санкцыйнага сьпісу бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова; чыноўнікам дазволяць не дэкляраваць даходы?; сілавікоў увядуць у склад абласных выканкамаў і Менскага гарвыканкаму; беларускі далучаюцца да сусьветнага флэшмобу супраць гвалту; чатыры гады таму Алесю Бяляцкаму далі Нобэлеўскую прэмію міру; першая беларуская касьмічная турыстка нарадзіла дачку.
Загады Лукашэнкі на палігоне. Ці пагражае беларусам чума. Сьвятара судзяць за «здраду дзяржаве»
У праграме "Пік Свабоды" апавядаем пра навіны 6 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Тэмы выпуску: Лукашэнка на палігоне запатрабаваў ад навукоўцаў як мага хутчэйшых вынікаў у вайсковай сфэры; у Менску заўважылі грузавікі, падобныя да МАЗаў, але зь іншымі шыльдамі. Навошта для экспарту могуць хаваць беларускае паходжаньне тэхнікі; у Вайскова-марскіх сілах Украіны зьявілася новае беларускае падразьдзяленьне; у Менску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам. Паводле вернікаў, яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» ; Чэхія зьмякчыла візавыя абмежаваньні для беларусаў; cьмерць супрацоўніцы супрацьчумнага інстытуту ў Расеі ўстрывожыла сьвет. Ці варта турбавацца беларусам; iх чакалі ў Літве, але павезьлі ва Ўкраіну: анонс чарговага выпуску «Архіпэляга БЕЛАГ»
Ціханоўскі гуртуе абураных Офісам Ціханоўскай. Генэрал Лукашэнкі зоймецца Тык-Токам
Расказваем пра падзеі 5-га кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Стала вядома, чым будзе займацца пры Лукашэнку генэрал-маёр Павал Муравейка У школах Беларусі пачалі скарачаць настаўнікаў. Па якіх прадметах? Ціханоўскі гуртуе вакол сябе людзей, незаводаволеных незалежнымі мэдыя. Прарасейскі латвійскі дэпутат, які раней уцёк у Беларусь, зьбіраўся сёньня вярнуцца. Але нешта пайшло ня так.
«Беларусы ня коцікі!» Кудасава — пра паэзію, каханьне, ШІ і Беларусь у эміграцыі
Ці можна асуджаць беларусаў, якія ва ўмовах рэпрэсій маўчаць і прыстасоўваюцца? Вядомая беларуская паэтка Наста Кудасава расказвае, чаму зьехала з краіны, як перажывае разлуку з родным Рагачовам і будуе новае жыцьцё ў польскай Гдыні, дзе працуе ў кулінарыі. Гаворым таксама пра падзеі 2020 году, прыроду зла, беларускую мову, дом Караткевіча і паэзію, якая дапамагае захаваць сябе.
«Архіпэляг БЕЛАГ-2». Частка 4: Як беларускіх палітвязьняў вывозілі ва Ўкраіну
У чацьвертай частцы другага сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» мы раскажам у дэталях, як 13 сьнежня 2025 году беларускіх палітвязьняў вывозілі ва Ўкраіну і як адбывалася вызваленьне нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага.
«Дэмсілы для Польшчы больш не партнэр №1 у Беларусі»
У пятнічным “ПіКу Свабоды” мы падводзім вынікі тыдня. Дональд Трамп вылучыў свайго спэцпасланьніка па Беларусі Джона Коўла на новую пасаду. Ці перашкодзіць гэта вызваленьню беларускіх палітвязьняў. Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў пра невялікую адлігу ў Беларусі і лічыць, што там стала больш свабоды. Што стаіць за крокамі Менска і чаго хоча Варшава? Ужо шосты раз Фэстываль беларускай інтэлектуальнай кнігі Pradmova пройдзе за межамі Беларусі. Ці не замыкаюцца беларусы ў настальгіі па краіне, якой ужо няма?
Калесьнікава пра Коўла. Зьмены ад 1 кастрычніка. Чый Шагал?
Марыя Калесьнікава ў інтэрвію Свабодзе назвала Джона Коўла «выратавальнікам беларусаў». Што зьмянілася ў Беларусі з 1 кастрычніка? «Невялікая адліга» зь Беларусьсю – што мае на ўвазе міністар замежных справаў Польшчы? Што стаіць за заявамі Масквы пра перамовы Беларусі і ЗША? Чаму заява расейскага журналіста Леаніда Парфёнава пра Шагала абурыла беларусаў? Што вядома пра гібель ураджэнкі Гомля ў Ізраіле? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 1 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.
«Канапа». Ткачоў — пра самоту, спорт, стасункі і валянтэрства
Як спорт уплывае на жыцьцё і на адносіны? Чаму ўсё часьцей мужчыны і жанчыны выбіраюць быць самотнымі? Як людзі шукаюць стасункі ў Tinder і ці існуюць насамрэч альфа-самцы? Што робіць чалавека сапраўды моцным і як унікнуць выгараньня? Пра гэта і ня толькі ў праекце «Канапа» гаворым з Андрэем Ткачовым — трэнэрам-рэабілітолягам, мадэльлю, былым валянтэрам. Глядзіце поўную размову на YouTube-канале Радыё Свабода https://youtu.be/-wwo1k6jBRk?list=PLacsfWov01My2QJpj-vsihiRk7gyywVYW
Коўл атрымлівае новую пасаду: што будзе зь беларускімі палітвязьнямі?
Рэтрансьлятары ў Беларусі дапамагаюць расейскім дронам атакаваць Украіну. Якім можа быць адказ Кіева? Трамп вылучыў Коўла на пасаду спэцпрадстаўніка ў справах закладнікаў. Што гэта можа значыць для беларускіх палітвязьняў? Антылукашэнкаўскі банэр на матчы Фінляндыя – Беларусь. Звальненьні перавысілі найм у Беларусі, а ўлады падтрымалі прыватныя дамы для састарэлых. Галіна Казіміроўская: «Буду жыць». У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 30 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
«Я не памерла разам зь ім». Ліна Цапава пра цела, каханьне, сэкс і жыцьцё пасьля сьмерці мужа
Ліна Цапава — фатографка, мадэль і публічная асоба, якая працуе з тэмамі цела, прыгажосьці, свабоды і сэксуальнасьці. Глядзіце поўную размову на YouTube-канале Радыё Свабода https://youtu.be/jWaHI3dsA2A?list=PLacsfWov01My2QJpj-vsihiRk7gyywVYW У праекце «Канапа» яна расказвае, чаму беларускае грамадзтва дагэтуль складана прымае аголенае цела, навошта жанчыне фатаграфаваць сябе аголенай, чаму сэкс — адзін з самых складаных для абмеркаваньня бакоў адносіна. А яшчэ — пра свайго мужа Мікіту Мелказёрава і пра тое, чаму пасьля яго сьмерці яна выбрала працягваць жыць.
Міністар за кратамі, прымус да БРСМ, Расея атакуе Кіеў з дапамогай Беларусі
Расейскія рэактыўныя дроны атакуюць Кіеў з дапамогай рэтрансьлятараў у Беларусі. Як зрэагуле Зяленскі на парушэньне ўльтыматуму Лукашэнкам? Чаму сышоў у адстаўку дыплямат Андрэй Дапкюнас? Што адбываецца за кратамі з былым міністрам прыродных рэсурсаў? Чаму Латвія ўзмацніла кантроль за беларускім збожжам? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 29 верасьня і тлумачым, што яны значаць
Сьцяпан Пуціла на «Канапе». Ці будзе NEXTA каардынаваць новыя пратэсты ў Беларусі?
Сьцяпан Пуціла тлумачыць, чаму NEXTA больш не зьбіраецца каардынаваць пратэсты, калі беларусы зноў масава выйдуць на вуліцы, і адказвае на прэтэнзіі да ролі каналу ў падзеях 2020 году. У вялікай размове на «Канапе» — пра абвінавачаньні ў магчымым уплыве расейскіх спэцслужбаў, Рамана Пратасевіча, беларускіх палітыкаў, будучыню NEXTA і магчымыя сцэнары пераменаў у Беларусі. Глядзіце поўную размову са Сьцяпанам Пуцілам на YouTube-канале Радыё Свабода. https://youtu.be/Yru6Mo9SP70?list=PLacsfWov01My2QJpj-vsihiRk7gyywVYW У інтэрвію ён таксама расказвае пра абвінавачаньні ў сувязях з расейскімі спэцслужбамі, працу Нехта ў 2020 годзе і тое, як мэдыя сёньня прыцягвае і ўтрымлівае аўдыторыю.
Сілавік з «Масквой у галаве». Як Зельцар застрэліў афіцэра КДБ. Статкевіч паказаў свой «катэдж»
Сілавік, які прапаноўваў «прарубіць калідор зь Беларусі да Балтыкі», стаў намесьнікам старшыні Адміністрацыі Лукашэнкі. 5 гадоў таму ў перастрэлцы ў менскай кватэры загінулі супрацоўнік EPAM і афіцэр КДБ. Узгадваем справу Андрэя Зельцара. Мікола Статкевіч расказаў, чаму ня можа пераехаць у гарадзкую кватэру. Беларуса з Ізраілю разам з жонкай затрымалі на мяжы праз падпіскі ў YouTube. Ён прыдумаў ноў-хаў для іншых, каб ня трапілі ў падобную сытуацыю.
«Архіпэляг БЕЛАГ-2». Частка 3: «Лукашэнка ня будзе мне ўказваць». Як Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь
Трэцяя частка другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаная ўчынку Міколы Статкевіча, які зламаў сцэнар уладаў, калі адмовіўся пакінуць Беларусь, і стаў сымбалем нязломнасьці і ахвярнасьці.
Шрайбман пра вынікі тыдня: Вязьні на волі, Ціханоўскі супраць Ціханоўскай, калій для ЗША
Ці вызваленьне яшчэ 15 вязьняў ёсьць вынікам перамоваў Лукашэнкі з спэцпасланьнікам Трампа? Якія галоўныя вынікі ўдзелу дзьвюх беларускіх дэлегацый на Генасамблеі ААН – афіцыйнага Менску і дэмсілаў Беларусі? На якіх умовах Эўразьвяз можа зьняць санкцыі зь беларускага калію? Чаго дамогся Сяргей Ціханоўскі, выступаючы публічна супраць жонкі? У “ПіКу Свабоды” Ганна Соўсь падсумоўвае вынікі тыдня з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам, дыпляматычным дарадцам Ціханоўскай Дзянісам Кучынскім і паліталягіняй Тацянай Чуліцкай.
Ціханоўскі не спыняецца. Кубракоў канчаткова разьвязвае рукі міліцыі. Lady Gaga і беларус
Кіраўнік МУС Кубракоў прапануе дазволіць сілавікам дзейнічаць без санкцыі пракурора. Да чаго гэта можа прывесьці? Тлумачыць былы выкладчык Акадэміі МУС Аляксандар Азараў. Беларусы, якія працуюць за мяжой, пералічылі ў Беларусь больш за 1 мільярд даляраў. Ці шмат гэта? Расказвае эканамістка Анастасія Лузгіна. Ці можа Беларусь вярнуцца на амэрыканскі рынак калійных угнаеньняў? Дэталі Свабодзе растлумачылі экспэрты з ЗША Джозэф Глаўбэр і Джош Лінвіл.
Ціханоўскі адказаў жонцы, 30 рублёў за двухпакаёўку, новы будынак амбасады Польшчы
Беларусы ў сацсетках зьняпраўджваюць заяву Лукашэнкі пра 30 рублёў у месяц за арэнднае жытло ў абласных цэнтрах. Міністар замежных справаў Польшчы анансаваў адкрыцьцё новага будынку амбасады ў Менску. Як намер Коўла вызваляць і расейскіх палітвязьняў паўплывае на працэс вызваленьня беларускіх палітзьняволеных. Ціханоўскі рэзка зрэагаваў на расповед жонкі пра нябачную жаночую працу. У "ПіКу Свабоды" з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 23 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
Чаму Трампу можа не дастацца калій зь Беларусі
Трамп разьлічвае на вялікую дамову па закупцы беларускіх угнаеньняў. Але ці атрымаецца разьвязаць праблему з транзытам і ці ёсьць у Беларусі што прадаваць? У Швайцарыі зноў судзяць беларускага спэцназаўца, які прызнаўся ў выкраданьні апазыцыйных палітыкаў Захаранкі і Ганчара. У Варшаве затрымалі паляка, якога падазраюць у нападзе на беларуску. На Гомельшчыне кожная восьмая проба паказала заражэньне радыяактыўным цэзіем у грыбах і ягадах. Машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Знайшліся людзі, якія гатовыя ахвяраваць грошы на рэстаўрацыю, але з адной умовай. Пра гэта ды іншае ў ПіКуСвабоды, дзе мы расказваем пра навіны 22 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
17 «пераемнікаў Лукашэнкі». NEXTA назваў самага мэдыйнага палітыка. Арыштавалі «аналітыка Сахашчыка»
Расказваем пра падзеі 21 верасьня і тлумачым, што яны значаць. Лукашэнка прыняў у сябе Шэймана з тоўстымі папкамі. Пра што гаварылі? Віцэ-губэрнатар Магілёўскай вобласьці ў «амэрыканцы». Яго арыштавалі па карупцыйнай справе. Хто самыя ўплывовыя людзі ў атачэньні Лукашэнкі. Выйшаў вялікі аналіз сувязяў унутры сыстэмы. Расейскі футбаліст паспрабаваў сказаць па-беларуску тры словы. Вымаўленьне многіх павесяліла.