euroradio.fm
Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.
Калі вызваляць палітзняволеных жанчын — Еўразум за 26 лістапада | Новости Беларуси за 26 ноября
Калі вызваляць палітзняволеных жанчын — Еўразум за 26 лістапада | Новости Беларуси за 26 ноября by Euroradio
Аліса Рыжычэнка. Рост пенсій і цэн: ці кампенсуе адно другое? Аналіз эканамісткі.
У Беларусі падаражаў праезд у грамадскім транспарце. Здавалася б, усяго на 10 капеек — што тое значыць? Асабліва на фоне інфармацыі, што пенсіі з наступнага года падвышаюцца ажно на 10%! І сярэдні заробак, паводле Белстата, у кастрычніку вырас на 20 рублёў. Ну а тое, што інфляцыя і кошты на прадукты растуць, — дык жа жыццё такое, кажа прапаганда. І паказвае на Еўропу, дзе, як вядома, людзі галадаюць, а беларускія эмігранты дык і ўвогуле жыць не маюць на што. Ці варта рабіць трагедыю з павышэння кошту праезду і ці кампенсуецца гэта ростам заробкаў? Беларусы масава бяруць крэдыты, у тым ліку ільготныя пад 4%, але чаму гэта не надта добра? Як доўга беларускія прадпрыемствы змогуць зарабляць на расійскім рынку і на вайне? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета і дэлегаткай Каардынацыйнай рады ад спіса “Еўрапейскі выбар” Алісай Рыжычэнка.
ЗША гатовы аддаць Беларусь Расіі: ці сапраўды гэта так?
Трамп не зацікаўлены ва ўдзеле Лукашэнкі ў перамовах наконт міру ва Украіне ні ў якім выглядзе. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё кажа экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава. Не хоча гэтага і Уладзімір Зяленскі (што нядзіўна), і нават Пуцін. Апошняга можна зразумець: ён казаў, што здольны адстойваць інтарэсы Беларусі. Атрымліваецца, што, у тым ліку і для ЗША, пытанне Беларусі не надта важнае і не вартае ўвагі. Ці сапраўды для Трампа прысутнасць прадстаўніка Беларусі на перамовах па Украіне непажаданая? Ці гатовы ЗША проста аддаць Беларусь у сферу інтарэсаў Расіі? Ці здольныя беларускія дэмсілы нейкім чынам дамагчыся таго, каб нашы нацыянальныя інтарэсы на такіх перамовах былі ўлічаны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, палітычны аглядальнік Антон Пянькоўскі
Ці возьме Лукашэнка Пуціна да Зяленскага? — Еўразум за 25 лістапада | Новости Беларуси за 25 ноября
Ці возьме Лукашэнка Пуціна да Зяленскага? — Еўразум за 25 лістапада | Новости Беларуси за 25 ноября by Euroradio
Кацярына Шмаціна. Ад перамоў па Украіне да беларускіх палітвязняў: якой будзе палітыка ЗША?
Супрацьстаянне дэмакратаў з Трампам будзе толькі павялічвацца, і гэта, як ні парадаксальна, можа быць не на карысць амерыкана-беларускага перамоўнага трэка. Ужо гучаць перасцярогі, што перамовы гэтыя, а адпаведна, і вызваленні палітвязняў, калі не скончацца, дык будуць пастаўлены на працяглую паўзу. Як, фактычна, пастаўлены на паўзу кантакты Вашынгтона з беларускімі дэмсіламі. Ці сапраўды супрацьстаянне Кангрэса з Трампам можа прывесці да спынення перамоў з Лукашэнкам? Ці існуюць варыянты захаваць гэты трэк па вызваленні палітвязняў і што для гэтага могуць зрабіць дэмсілы? Ці магчымая змена палітыкі ЕС адносна Мінска на фоне пагрозы спынення “амерыканскага трэка” і чым небяспечныя пагрозы Лукашэнкі ўзмацняць рэпрэсіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па міжнароднай бяспецы, даследчыца Lawfare Institute Кацярына Шмаціна
Наталля Васілевіч . Каталікоў выціскаюць з Беларусі, а на змену ім едуць Z-святары з Расіі
22 лістапада ў Светлагорску развіталіся з пробашчам Тадэвушам Самарэкам. Польскі місіянер, які служыў у Беларусі 27 гадоў, пакідае краіну. У Пінскай дыяцэзіі, якая адчувае востры недахоп святароў, замену яму пакуль не знайшлі. Затое хапае расійскіх святароў, якія падтрымліваюць вайну Расіі супраць Украіны і якіх запрашаюць выступаць перад беларускімі студэнтамі. Гэтым разам адзначыўся Віцебскі ўніверсітэт імя Машэрава. Але што казаць, калі Лукашэнка не спыняе падтрымку гэтай вайны і пагражае працягваць сваю вайну супраць уласнага народа. Якія наступствы чакаюць каталікоў Беларусі ў выніку мэтанакіраванай палітыкі рэжыму па выцісканні святароў з краіны? Ці існуюць механізмы абароны беларускіх падлеткаў ад прарасійскай і праваеннай агітацыі? Ці прывядуць пагрозы Лукашэнкі ўзмацняць рэпрэсіі да змены палітыкі ЕС адносна Мінска? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч
Роза Турарбекава. “Гарант”: ці здольны Лукашэнка гарантаваць бяспеку Зяленскаму
Гарантам бяспекі прапанаваў стаць для Зяленскага Лукашэнка. Маўляў, самому ляцець у Маскву прэзідэнту Украіны на перамовы з Пуціным небяспечна, а вось калі Лукашэнка паляціць разам з ім!.. І для нечага прыплёў сюды, апроч гарантый бяспекі, байку пра “тры славянскія народы”, якія заўсёды паразумеюцца, калі ім шкадлівыя англасаксы перашкаджаць мірыцца не будуць. Што да міру і гарантый, да Лукашэнкі ўзнікае шмат пытанняў. Да прыкладу, у якой ступені незалежнасць Беларусі ён захоўвае і што там з будаўніцтвам так званай саюзнай дзяржавы?.. І навошта так актыўна рыхтуе сваіх карнікаў страляць ва ўласны народ у выпадку ўзнікнення пратэсных настрояў? Ці здольны Лукашэнка даваць хоць нейкія гарантыі Зяленскаму ўвогуле, не кажучы ўжо пра палёт у Маскву? Чаму Вальфовіч раптам пачаў гаварыць пра “дэструктыўныя сілы за мяжой”, якія мараць вярнуцца ў краіну і зрынуць рэжым? Ці будзе куды вяртацца беларусам, калі Саюзная дзяржава будзе “будавацца” ў абраным кірунку? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
“Не наша вайна”: ці гарантуе перамога ў баі перамогу над бюракратыяй
У канцы верасня Еўрарадыё пісала пра праблему Веранікі Яновіч — былой добраахвотніцы і ўдавы добраахвотніка Аляксея Лазарава. Дзяўчына жыве ва Украіне і мае дадатковую абарону, але ёй адмовілі ў выплаце апошняга заробку сужэнца, які загінуў падчас баявых дзеянняў, на падставе яе беларускага грамадзянства. Але немагчымасць атрымання такіх выплат альбо складанасці з легалізацыяй — не адзіныя праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы-ветэраны. Такіх праблем вельмі шмат. І сутыкаюцца людзі з імі не толькі ва Украіне, але і ў краінах ЕС. Якія самыя актуальныя праблемы паўстаюць перад беларускімі ветэранамі баявых дзеянняў ва Украіне? Ці існуюць механізмы і магчымасці для вырашэння гэтых праблем? Ці гатова беларуская супольнасць дапамагаць ветэранам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік дабрачыннай арганізацыі KUS, былы добраахвотнік Аляксандр “Кусь” Клачко
Чарговы дрон над Польшчай і рэакцыя НАТА — Еўразум за 24 лістапада | Новости Беларуси за 24 ноября
Чарговы дрон над Польшчай і рэакцыя НАТА — Еўразум за 24 лістапада | Новости Беларуси за 24 ноября by Euroradio
“Можам паўтарыць”: ці здольны Лукашэнка паўтарыць мінулыя адлігі
Насуперак заявам Лукашэнкі пра нязменнасць узятага на рэпрэсіі курсу адліга магчымая. Маўляў, у мінулым ужо такія ж сітуацыі былі. І ў тое, што гісторыя можа паўтарыцца, вераць не толькі беларускія палітыкі ды палітолагі, але і іх заходнія калегі. Праўда, заходнія палітыкі і палітолагі вераць і ў тое, што з Пуціным можна дамовіцца пра мір і пераканаць яго ў шкоднасці імперскіх амбіцый. А таксама вераць, што аднаго можна “купіць за запінкі”, а другога — называючы сябрам. Але ёсць і тыя, хто ў гэта не верыць. Як і ў тое, што NАТО здольнае іх абараніць. Ці здольны Лукашэнка паўтарыць мінулыя адлігі насуперак “траўме 2020-га”? Чаму Трамп працягвае выцягваць Пуціна з палітычнай ізаляцыі і ці дапаможа гэта спыніць вайну ва Украіне? Ці гатовы дэмсілы да рэфармавання і ці патрэбна ім гэта сёння? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
“Галя, адмена”: ці магчыма з дапамогай зваротаў адмяніць экстрэмізм
У Беларусі “экстрэмістамі” прызнаны 6 745 чалавек. За пяць гадоў распачата больш за 22 000 “экстрэмісцкіх” спраў. У спіс “экстрэмісцкіх фарміраванняў” трапілі праваабарончыя, культурніцкія, экалагічныя і шмат якія іншыя арганізацыі. 12 лістапада 2026 года Human Constanta запусціла кампанію “Галя, адмена — 50 дзён без «экстрэмізму»”. Былі накіраваны звароты ў сем органаў улады Беларусі — ад Адміністрацыі прэзідэнта да Канстытуцыйнага суда. Чым пагражае наданне статусу “экстрэмістаў” арганізацыям ці актывістам, якія знаходзяцца за мяжой? Ці працуюць звароты ў сітуацыі “часам не да законаў” і навошта рэжыму адмаўляцца ад такога метаду змагання з апанентамі, як наданне статусаў “экстрэмізм” ці “тэрарызм”? Ці магчыма весці праваабарончую дзейнасць сёння ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая палітзняволеная, праваабаронца арганізацыі Human Constanta Наста Лойка
Аляксандр Фрыдман. Ці сапраўды НАТА гатова бараніць Еўропу ад расійскага нападу
Еўрапейская камісія 23 лістапада прадставіла 22‑і пакет санкцый супраць Расіі. Новы пакет ахоплівае некалькі асноўных кірункаў: фінансаванне вайны, ізаляцыю Расіі, энергетычны сектар, а таксама ўдзел расійскіх спартсменаў і камандаў у еўрапейскіх мерапрыемствах. На першы погляд, гэты санкцыйны пакет беларускі бок не закранае. А ў гэты час у розных абласцях Беларусі па чарзе праходзяць вучэнні МУС па гатоўнасці дзеянняў “у асаблівых умовах”. На фоне трох расійскіх ракет Х-101, якія “выпадкова” заляцелі ў Польшчу, і нежадання Лукашэнкі нават размаўляць пра магчымасць спынення рэпрэсій, такая падрыхтоўка сілавога і судовага апарату да дзеянняў у ваенных умовах насцярожвае. Ці закране 22-і санкцыйны пакет ЕС супраць Расіі беларускую эканоміку і чаму няма новых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі? Чаму НАТА не рэагуе на расійскія правакацыі супраць членаў Альянсу? Ці сапраўды чакаць ад Лукашэнкі крокаў па змяншэнні ўзроўню рэпрэсій не даводзіцца? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
Анастасія Лузгіна. Крэдыты растуць, жыллё даражэе, бізнес ідзе ў Расію. Што адбываецца?
Беларускі рынак нерухомасці, валютны курс і бум спажывецкага крэдытавання — усё гэта часткі адной эканамічнай карціны. Пакуль беларусы ўсё часцей бяруць крэдыты на айчынныя тавары, а кошты на жыллё застаюцца ў цэнтры ўвагі, беларускі будаўнічы бізнес прыглядаецца да новых магчымасцей за мяжой. Так, кампанія "Сучасныя бетонныя канструкцыі", якая забяспечвае матэрыяламі групу А-100, плануе выйсці на расійскі рынак і за пяць гадоў пабудаваць там школы, дзіцячыя садкі і 60–80 тысяч квадратных метраў жылля. Як гэтыя працэсы звязаныяпаміж сабой, чаго чакаць ад курсу валют і коштаў на нерухомасць і ці не становіцца крэдытны бум новай рызыкай для эканомікі? Гаворым з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной.
Скаргі пад забаронай і правакацыі Расіі — Еўразум за 23 лістапада | Новости Беларуси за 23 ноября
Скаргі пад забаронай і правакацыі Расіі — Еўразум за 23 лістапада | Новости Беларуси за 23 ноября by Euroradio
Юрый Дракахруст. Нашчадкі НКУС: ці пяройдзе ідэалагічнае супрацьстаянне з Захадам у вайну
Пакуль Трамп выбіраў лепшае сумеснае фота са сваім “сябрам” Пуціным, каб запосціць яго ў сацсеткі, гэты самы сябра не проста рыхтаваў, але і здзяйсняў планы гібрыдных атак на краіны НАТА. Ад правакацый пад чужым сцягам на польскай мяжы (з тэрыторыі Калінінградскай вобласці) да “выпадковых залётаў” балістычных ракет і дронаў на тэрыторыю іншых краін НАТА. А другі “сябра Пуціна”, ці, дакладней, яго “малодшы брат” Лукашэнка, працягвае трымаць у напрузе суседзяў сваімі ваеннымі вучэннямі рознага ўзроўню. І шчыра прызнаецца ў жаданні працягнуць гандаль палітвязнямі. Чаму Трамп так упарта выгароджвае Пуціна і як гэта ўплывае на Лукашэнку? Якія мэсэджы перадаюць у Белы дом сваімі заявамі наконт палітвязняў Лукашэнка і Рыжанкоў? Як гэтыя заявы ўплываюць на пазіцыю прыхільнікаў перамоў з рэжымам у дэмсілах і ці сапраўды Офісу засталося нядоўга існаваць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык “Белсата”, даследчык Цэнтра новых ідэй Юрый Дракахруст
Вольгай Лойка. Каму катэдж за тры мільёны, а каму брудная вада з крана і турма за Тік-Ток
На беларускім рынку токенаў новы дэфолт… Калі вы не зразумелі, пра што гаворка, то гэтая навіна не для вас. Праходзім (я разам з вамі) далей. Пад Мінскам на продаж выставілі чарговы асабняк — гэтым разам за 3,15 мільёна долараў, а ўздоўж агароджы адной са шматлікіх лукашэнкаўскіх рэзідэнцый вырас цэлы квартал маёнткаў, коштам ад аднаго мільёна і вышэй, “сваіх людзей”. Але і тут большасці беларусаў рабіць няма чаго. А вось навіны пра брудную ваду ў кранах, пакаранне за скаргі ў сацсетках на чыноўнікаў і безгаспадарчасць, матэрыяльныя праблемы шматдзетных сем’яў — гэта тое, з чым большасць беларусаў сутыкаецца пастаянна. Ці стаў квартал маёнткаў ля агароджы лукашэнкаўскай рэзідэнцыі прыкметай паляпшэння ўзроўню жыцця беларусаў? Чаму ў кранах беларусаў не сканчаецца вада колеру… кавы? Ці мае сэнс звяртацца па дапамогу ў вырашэнні камунальных і жыццёвых праблем да Лукашэнкі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка
Аляксандр Каваленка. Пра Керчанскі мост, Балтыйскі флот і ўдарныя групы тэрабароны Лукашэнкі
Пуцін абяцае неўзабаве аднавіць Керчанскі мост і жорстка адпомсціць Украіне за ўдар па сімвале “расійскай велічы”. Ці дазволяць украінскія ракеты і дроны той сімвал не тое што аднавіць, а ўвогуле захаваць — вялікае пытанне. А ў тым, што расіяне будуць помсціць, ніхто не сумняваецца. Што ніякім чынам не спыняе ўдараў па расійскіх аб’ектах: ад НПЗ у глыбіні Расіі да Балтыйскага флоту ў Калінінградскай вобласці. Украінскія дроны далятаюць углыб Расіі, а расійскія ракеты ўглыб Украіны, але тыя ж расійскія ракеты ўсё часцей залятаюць на тэрыторыю краін НАТА. І сілы НАТА найчасцей нічога з імі зрабіць не ў стане. А тут яшчэ і Лукашэнка ўсё глыбей уцягваецца ў расійскую вайну супраць і Украіны, і Захаду. Як пашкоджанне Керчанскага моста ўплывае на ход вайны ва Украіне? Што стаіць за ўдарамі па аб’ектах на Балтыцы і якія планы мае Украіна адносна Балтыйскага флоту? Ці варта разлічваць на спыненне ваенных дзеянняў бліжэйшым часам і якая роля ў гэтым працэсе адводзіцца Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны эксперт, аглядальнік групы “Інфармацыйны супраціў” Аляксандр Каваленка
Беларусы рвуцца працаваць на склад Вайлдберыз — чаму? / Лойка і Махоўскі
Гэта праграма "І што?" — агляд навінаў эканомікі. У эфіры галоўная рэдактарка выдання "План Б" https://planbmedia.io Вольга Лойка і аўтар праграмы "Оптымум" на канале "Беларусы і рынак" https://www.youtube.com/@belmarket.by1990 Андрэй Махоўскі.
Павел Латушка. Ці пагражае Лукашэнку “змова генералаў” і як перабудаваць дэмсілы
Усё часцей чуваць размовы пра непазбежнасць мірных перамоў і заключэння нейкага мірнага пагаднення паміж Украінай і Расіяй. І пытанне прысутнасці беларускага боку ці хаця б беларускай пазіцыі на такіх перамовах хвалюе як рэжым Лукашэнкі, так і беларусаў дыяспары. У звязку з магчымым мірным пагадненнем узнікае і пытанне пра санкцыі, а таксама пра вызваленне палітвязняў ды шляхі выхаду з глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу. Што, апроч круглага стала з Лукашэнкам, абмяркоўвалася падчас паездкі Латушкі ў Гаагу? Хто будзе адстойваць беларускія нацыянальныя інтарэсы падчас мірных перамоў па Украіне? Ці існуе верагоднасць змовы генералаў супраць Лукашэнкі і ці не час праводзіць рэарганізацыю дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і рух «За свабоду»”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка
Грамадзянская вайна ў Беларусі — ці такое магчыма? — Еўразум за 20 лістапада | Новости Беларуси за 20 ноября
Грамадзянская вайна ў Беларусі — ці такое магчыма? — Еўразум за 20 лістапада | Новости Беларуси за 20 ноября by Euroradio
Уладзімір Жыгар. Расійская вайна на беларускіх шасі: ці сапраўды Лукашэнка хоча міру?
Пакуль лідары розных краін гавораць пра неабходнасць спынення вайны ва Украіне, лукашэнкаўскі рэжым працягвае пашыраць супрацу з расійскай ваенкай. Не, Лукашэнка таксама кажа, што хоча міру, і нават плацоўку для мірных перамоў гатовы прадаставіць, але і пра наладжванне добрых стасункаў з Еўропай ён таксама гаворыць. Вось толькі ні мігранты, ні кантрабанда не працягваюць ісці з тэрыторыі Беларусі да нашых суседзяў. Наладжванне адносінаў адбываецца праз “здаровы прагматызм” — абмен палітвязняў на зняцце санкцый. Як беларускі МЗКЦ убудавалі ў сістэму расійскага “Панцыра” і як пашыраецца супраца з расійскай ваенкай? З чым наведвалі гэтым разам прадстаўнікі БЕЛПОЛа Украіну? Чым адметная заява Рыжанкова наконт гандлю палітвязнямі і да чаго рыхтуецца рэжым Лукашэнкі — да міру ці да пашырэння вайны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар
Аляксандр Фрыдман. Здаровы прагматызм: ад гандлю палітвязнямі да перамоў у Кітаі
У Пуціна нарэшце атрымалася тое, чаго ніяк не можа дасягнуць Лукашэнка, — выйсці з палітычнай і дыпламатычнай ізаляцыі. А менавіта так ацэньваюць эксперты сам факт удзелу кіраўніка Расіі ў трохбаковай сустрэчы з Дональдам Трампам і Сі Цзіньпінам. Нягледзячы на тое, што Пуціну, нібыта, адвялі ролю “хлопчыка за суседнім сталом”. Такі вось прагматычны падыход да арганізацыі сустрэчы з боку кітайскай дыпламатыі і службы пратакола. Дарэчы, “здаровы прагматызм” выкарыстоўваюць усе. У тым ліку і лукашэнкаўскі рэжым, гандлюючы з ЗША палітвязнямі. У тым шчыра прызнаўся Рыжанкоў. Які вынік ад сустрэчы ў Кітаі лідараў трох краін — Трампа, Сі і Пуціна? Ці сапраўды Пуціна ў гэтыя дні адмыслова прыніжалі — як кітайскі бок, так і ўкраінскія ваенныя? Што нечаканага ў прызнанні Рыжанкова наконт гандлю палітвязнямі і чым цікавы зварот Лукашэнкі да суддзяў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
Аляксандр Кныровіч. Пра чэшскае піва, працоўных мігрантаў і пра “краўцоўкі” для Кныровіча
Беларускія НПЗ атрымалі магчымасць зарабіць на патрэбе Расіі ў бензіне і ўдала ёй скарысталіся: цягам студзеня — верасня паставілі на расійскі рынак больш за 1 мільён тон паліва. Кішэнны лукашэнкаўскі алігарх Цяцерын таксама здолеў добра зарабіць на пастаўках. Праўда, не бензіну, а піва, і не з Беларусі, а ў яе. Прытым у абыход санкцый, але каму цікавыя ў СК гэтыя нюансы? Яшчэ з цікавага апошніх дзён можна адзначыць сустрэчу лідараў Кітая, ЗША і Расіі і планы Кныровіча пайсці працаваць у “ОКІ” — Офіс Краўцова Івана. Як можна выкупіць кавалак беларускай мяжы памерам з невялічкую брамку, каб цягаць у краіну чэшскае піва ў абыход санкцый і ўвагі непадкупных следчых органаў? Што не так са статыстыкай наконт працоўных мігрантаў у Беларусі і чаму яны пачалі ехаць у нашу краіну ў абыход Расіі? Ці рэальна рэарганізаваць АПК у палітычную структуру і на якую зарплату гатоў пайсці Кныровіч у “ОКІ”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з блогерам, вядоўцам праграмы “Атмасфера” на Белсаце Аляксандрам Кныровічам
Валянцін Стэфановіч. Плато рэпрэсій: ці гатовы рэжым да “адлігі” і як з ім дамаўляцца
Нядаўна на літоўска-беларускай мяжы размясцілі плакаты з папярэджаннем пра небяспеку паездак у Беларусь. За кратамі паводле палітычных матываў утрымліваюцца два грамадзяніны Літвы, асуджаныя да чатырох і 15 гадоў калоніі. Агулам жа, паводле інфармацыі праваабаронцаў, 24 замежнікі застаюцца палітвязнямі ў Беларусі. Палітычны пераслед, затрыманні і прысуды не спыняюцца, а памілаваныя палітвязні, якія засталіся ў Беларусі, сутыкаюцца з сур’ёзнымі абмежаваннямі, што закранаюць іх паўсядзённае жыццё. Змяніць сітуацыю прапануецца праз перамовы з рэжымам. Якой сёння выглядае сітуацыя ў Беларусі, па меркаванні праваабаронцаў “Вясны”? Ці ёсць прыкметы таго, што рэжым жадаў бы пайсці на дээскалацыю? Ці рэальна дамагацца вызвалення палітвязняў санкцыйным ціскам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Рады праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч
Саміт на траіх і "святы" Карпанаў — Еўразум за 19 лістапада | Новости Беларуси за 19 ноября
Саміт на траіх і "святы" Карпанаў — Еўразум за 19 лістапада | Новости Беларуси за 19 ноября by Euroradio
Іван Краўцоў. Усё будзе “ОКІ”? Пра ШІ-партыі, “Наступ” на Офіс і стратэгію перамоў
Следам за Віктарам Бабарыкам, які, па яго словах, займаецца стварэннем новага праекта Belarus Network, і Марыяй Калеснікавай, у якой таксама ёсць планы па стварэнні “нечага свайго”, пра заснаванне сваёй палітычнай структуры нечакана заявіў і яшчэ адзін удзельнік “каманды Бабарыкі” — Іван Краўцоў. Вось толькі і яго “ОКІ” (Офіс Краўцова Івана), і дэманстрацыя беларусаў Варшавы сталіся не больш як ШІ-жартам і палітычным тролінгам. Але і сведчаннем таго, як розняцца шляхі былых партнёраў і паплечнікаў. Што стала нагодай для гэтага здзеклівага палітычнага жарту Краўцова і чым яго ідэя адрозніваецца ад віртуальнага выбарцы “Яські-гаспадара”, прыдуманага некалі Лябедзькам? Ці сапраўды “каманда Бабарыкі” канчаткова развалілася? Якую стратэгію перамогі бачаць найбольш перспектыўнай палітыкі з “пакалення 2020-га”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра фракцыі “Наступ” у Каардынацыйнай радзе Іван Краўцоў
Аляксандр Паршанкоў: у салідарнасці — наша сіла, і ў гэтым заключаецца сёння наша ідэя
19 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — гісторык, дактарант Карлавага ўніверсітэта, скарыназнаўца Аляксандр Паршанкоў. Нашаму грамадству неабходна як мага больш інвеставаць у нашу культуру. Толькі ў гэтым сёння наша выратаванне як нацыі. Бо беларусы ізноў апынуліся ў сітуацыі, калі ў сваёй краіне іх актыўна русіфікуюць і пераследуюць за нацыянальнае, а ў эміграцыі наша ідэнтычнасць міжволі размываецца. І таму не палітыка, а менавіта інвестыцыі ў сур’ёзныя культурніцкія праекты дазволяць нам не толькі захаваць сябе, але і зрабіць крок наперад, перакананы Аляксандр Паршанкоў. Пра тое, чаму так важна не аддаваць сваё, ці дапаможа міфалагізацыя гісторыі абудзіць цікавасць да яе ў беларусаў і якой была нацыянальная ідэя Скарыны, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Паршанковым.
Ксенія Вязнікоўцава, Аляксандр Ярашэвіч. “Фаварыты”: як становяцца фаварытамі Лукашэнкі і што яны з гэтага маюць
За больш як трыццаць гадоў кіравання Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі сфарміравалася кола людзей, якія дзякуючы сувязям з уладай атрымліваюць грошы, уплыў, доступ да дзяржаўных рэсурсаў і іншыя прывілеі. Журналісты-расследавальнікі “Бюро” стварылі базу “Фаварыты”, дзе сабралі пацверджаную інфармацыю пра дзейнасць фаварытаў і фаварытак Лукашэнкі, іх сямейныя і дзелавыя сувязі, дзейныя і ранейшыя актывы. Ці сапраўды ў Беларусі склалася ледзь не структура фаварытаў і фаварытак Лукашэнкі? Пра якія прывілеі і бонусы ад статусу фаварытаў ідзе размова? Якая мэта стварэння менавіта базы фаварытаў, калі пра карупцыю Лукашэнкі, яго сям’і і атачэння “і так усім вядома”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксандр Ярашэвіч
Трамп, Пуцін і Сі Цзінпін паціснулі рукі ў Кітаі — Еўразум за 18 лістапада | Новости Беларуси за 18 ноября
Трамп, Пуцін і Сі Цзінпін паціснулі рукі ў Кітаі — Еўразум за 18 лістапада | Новости Беларуси за 18 ноября by Euroradio
Роза Турарбекава. Сустрэча Пуціна, Сі і Трампа — што насамрэч стаіць за ідэяй?
Трамп выправіўся ў трохдзённае азіяцкае турнэ, у межах якога — на палях саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва — плануе сустрэчы з Сі Цзіньпінам і Уладзімірам Пуціным. Пуцін зацікаўлены, каб у Сі абмяркоўвалі не эканоміку, а вайну з Украінай і будучую архітэктуру бяспекі ў Еўропе. Трампу таксама гэта выгадна, бо ён хоча паспяховай здзелкі з Пуціным. Але ці выгадна гэта Сі? Пра перспектывы перамоваў Расіі з Украінай пры пасярэдніцтве ЗША і ролю трохкутніка Пуцін-Сі-Трамп гаворым з эксперткай у міжнародных адносінах Розай Турарбекавай
Павел Усаў. У які бок трансфармуецца рэжым Лукашэнкі? У якім часе ён жыве?
Мікола Статкевіч выказаўся пра Ціханоўскага. "Зараз шмат хто пнецца ў "лідары", — піша палітык. — Але, на жаль, у найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі сапраўдных альтэрнатыўных лідараў было вобмаль. Сяргей па сваіх якасцях — сапраўдны лідар. Таму і быў прэвентыўна нейтралізаваны". На якіх "несапраўдных" лідараў намякае былы палітвязень? Што змяняе версія Эдуарда Пальчыса пра тое, як каардынаваліся пратэсты 2020 года? Чым могуць скончыцца кітайскія перамовы Трампа, Сі і Пуціна? І як да "новага сусветнага парадку" рыхтуецца рэжым Лукашэнкі? Пра ўсё гэта размаўляем з палітолагам, сябрам "Вольнай Беларусі" Паўлам Усавым
Муравейка кіруе Віцебшчынай і помнік у Быхаве — Еўразум за 17 лістапада | Новости Беларуси за 17 ноября
Муравейка кіруе Віцебшчынай і помнік у Быхаве — Еўразум за 17 лістапада | Новости Беларуси за 17 ноября by Euroradio
Андрэй Махоўскі . “Чорная метка” чыноўнікаў: ці ўратуе Муравейку “ваенны менеджмент”
Прызначэнне кіраваць Віцебскай вобласцю ўжо даволі даўно стала для чыноўнікаў свайго роду пакараннем, “чорнай меткай” няўдачніка. І вось на гэтую пасаду прызначаны чарговы новы кіраўнік — былы начальнік Генштаба Муравейка. Знаходжанне яго (пасля Генштаба) на пасадзе намесніка кіраўніка лукашэнкаўскай Адміністрацыі не паспеў заўважыць ніхто — відаць, нават ён сам. І вось цяпер гэты генерал будзе з дапамогай “ваеннага менеджменту” выцягваць Віцебшчыну з эканамічнай прорвы. Чаму Віцебская вобласць стала своеасаблівай калоніяй узмоцненага рэжыму для чыноўнікаў? Ці можна ўжо сёння казаць, што ў Муравейкі на пасадзе кіраўніка Віцебшчыны таксама нічога не атрымаецца? Лукашэнка звярнуў увагу на лён — які лёс чакае гэтае беларускае золата? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум” на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
Яўген Красулін. Вяртанне ў ХІХ стагоддзе: дзе наша месца ў “новым парадку”, які рыхтуюць?
Ніколі такога не было, і вось ізноў: лідары трох наймацнейшых краін свету збяруцца, каб у чарговы раз падзяліць гэты свет паміж сабой. Размова пра запланаваную на 19 лістапада сустрэчу ў Пекіне лідараў ЗША, Кітая і Расіі. Лідарства ў кожнай з дзяржаў рознае: і па ўзроўні карозіі, якая тое лідарства разбурае, і па адпаведнасці памеру магчымасцей амбіцыям. Тым не менш, ёсць перасцярогі, што свету паспрабуюць у чарговы раз падсунуць адноўленую, але такую да жаху знаёмую ідэю “новага сусветнага парадку”. Ці сапраўды нас хочуць вярнуць у рэаліі ХІХ стагоддзя, і чым гэта небяспечна? Дзе месца ў гэтым новым свеце Беларусі? Што чакае Еўропу з боку Расіі ў выпадку, калі такі падзел адбудзецца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кандыдат гістарычных навук, аглядальнік Яўген Красулін
Чаму беларусам прасцей аб'яднацца вакол рэстарана чым вакол нацыянальнай ідэі?
Адзін з уладальнікаў культавага бара "Карма" Глеб Кавалёў разам з парнёрамі адкрыў у цэнтры Варшавы новае месца — The Hermit. Гэта кавярня са сняданкамі, спешэлці-кавай і натуральным віном унутры якой — невялікая крама антыкварыяту і вінтажу. Па задуме гаспадароў у кафэ мусяць хадзіць палякі. Аднак, падобна, новую прастору ўжо аблюбавалі беларусы. Па словах Глеба, беларусы ў эміграцыі маюць велізарны інтэлектуальны і эканамічны капітал. Але калі паглядзець на беларускую супольнасць у Варшаве, ці няма парадоксу: мы здольныя ствараць паспяховыя бізнесы, знаходзіць працу, адкрываць новыя месцы, але значна горш атрымліваецца дамаўляцца і аб'ядноўвацца вакол агульных грамадскіх і палітычных задач? Усё гэта абмяркуем падчас нашага жывога эфіру.
Ірына Сідорская. Ад помніка жанчыне да Ціханоўскага: супраць Лукашэнкі, але не супраць патрыярхату?
У Быхаве ўсталявалі помнік жанчыне-маці. Але пытанні да такога помніка ўзнікаюць не толькі праз яго выгляд. Ёсць яшчэ і пытанне да ушаноўвання жанчыны найперш праз мацярынства. Што праўда, не толькі ўлада Лукашэнкі кіруецца патрыярхальнымі ўяўленнямі. Публічныя выступленні Сяргея Ціханоўскага паказваюць, як гэтыя ўяўленні могуць праяўляцца і ў дэмакратычнай супольнасці. А ёсць і яшчэ адна гісторыя — удзел Міколы Дзядка ў прэзентацыі кнігі Вольгі Вялічка “Нябачныя”. І абурэнне часткі фемсупольнасці такім рашэннем аўтаркі кнігі. Чаму беларуская ўлада зноў ушаноўвае жанчыну найперш праз мацярынства? Што стаіць за рыторыкай з абясцэньваннем палітычнай самастойнасці Святланы Ціханоўскай? Дзе мяжа паміж судовым прызнаннем віны, маральнай ацэнкай і адказнасцю за рашэнне даць чалавеку публічную пляцоўку? Ці дастаткова быць супраць аўтарытарызму, каб перастаць узнаўляць патрыярхальныя адносіны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у новым выпуску “Гендар_гэпа” з доктаркай навук у галіне камунікацыі, даследчыцай медыя, улады і гендару, заснавальніцай аналітычнай платформы “Кантрапункт” Ірынай Сідорскай
Кар'ера Муравейкі: з генералаў у губернатары — Еўразум за 16 лістапада | Новости Беларуси за 16 ноября
Кар'ера Муравейкі: з генералаў у губернатары — Еўразум за 16 лістапада | Новости Беларуси за 16 ноября by Euroradio
Алесь Міхалевіч. Вы ў вышуку: што рабіць і як пазбегнуць дэпартацыі і… вярбоўкі
Рэпрэсіўная машына лукашэнкаўскага рэжыму працягвае працаваць, нягледзячы ні на якія “сігналы”. Ні на тыя, што падае сам рэжым Еўропе, ні на тыя, што прыходзяць з Еўропы ў Мінск, ні на сігналы з боку ЗША, ні на тыя намёкі, якія дасылаюць у Мінск пэўныя сілы з ліку дэмсіл. Затрыманні, прысуды і “пасадкі” па палітычных прычынах працягваюцца, кагосьці ўносяць у базы міждзяржаўнага вышуку, але кагосьці і выкрэсліваюць з баз тэрарыстаў, пераслед і спробы вярбоўкі беларусаў за мяжой не спыняюцца. Як і не спыняецца, а набірае моц заклік да неабходнасці з рэжымам “размаўляць”. Як змяняюцца метады трансгранічных рэпрэсій, якія апошнім часам выкарыстоўвае рэжым супраць беларусаў? Як дзейнасць лукашэнкаўскіх і пуцінскіх спецслужбаў у Еўропе ўплывае на працэсы легалізацыі беларусаў? Ці варта давяраць Лукашэнку і яго “сігналам” і як дэмсілам варта змяніць сваю стратэгію дзеяння ў новых умовах? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае адвакат, спецыяліст у галіне міжнародна-прававога супрацоўніцтва па крымінальных справах, доктар сацыяльных навук, кіраўнік адвакацкага бюро “Legal status” Алесь Міхалевіч
Валерый Карбалевіч. Як Беларусь стала прадметам гандлю паміж Расіяй і Еўропай
Тэма НАТА і новага “падзелу Еўропы” ізноўку актыўна абмяркоўваецца апошнімі днямі. Па расійскім плане, мірная дамова з Украінай магчымая ў выпадку, калі НАТА выйдзе з Усходняй Еўропы, Фінляндыя адмовіцца ад сяброўства ў гэтай арганізацыі, Украіна застанецца пазаблокавай і гэтак далей. Наўзамен Расія абяцае… вывесці сваю ядзерную зброю з Беларусі. Ідзе яшчэ размова пра Данбас, які Украіна мусіць аддаць Расіі. Аддаць Данбас, але ўжо ўзамен на ўваходжанне ў склад НАТА, Украіне прапануюць і ЗША. Як Беларусь стала прадметам гандлю паміж Расіяй і Захадам і ці дапаможа вывад ядзернай зброі аслабіць кантроль Крамля над Мінскам? Дзе застанецца Беларусь у выніку новага падзелу Еўропы? Чаму беларусы ідуць ваяваць за Расію і пра што сведчаць вынікі апошняга сацыялагічнага апытання ЦНІ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч
Яўген Магда . Ад Абу-Дабі да НАТА: ці будзе шлях Украіны пралягаць праз “Мінск-3”
Вынікам перамоў паміж Украінай, Расіяй і ЗША стала дамоўленасць пра абмен вялікай колькасцю палонных — ад тысячы да паўтары тысяч чалавек. І, здавалася б, усё. Але насамрэч “хвалі” ад тых двух перамоўных дзён працягваюць разыходзіцца. І вось стала яшчэ вядома, што ЗША прапаноўвалі Зяленскаму выхад УСУ з Данбаса наўзамен сяброўства Украіны ў НАТА, вырашана, што Еўропа будзе на аднолькавых правах з іншымі прадстаўлена на далейшых перамовах. А вось пра Беларусь як патэнцыйную пляцоўку для перамоў ніякіх згадак няма. Затое беларусаў узгадваюць у сувязі з базай “Міратворац”, куды за апошні час былі ўнесены як тэнісістка Арына Сабаленка, так і журналіст Еўрарадыё Тарас Тарналіцкі. Якіх яшчэ вынікаў перамоў паміж Украінай і Расіяй варта чакаць? Ці будзе падчас сустрэчы кіраўнікоў Кітая, ЗША і Расіі ўздымацца тэма Украіны і чым гэта можа быць небяспечна для Лукашэнкі? Ці здарыцца “Мінск-3” і, калі раптам так, ці будзе гэта на карысць Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда