ПіК Свабоды
«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Шрайбман пра вынікі тыдня: Вязьні на волі, Ціханоўскі супраць Ціханоўскай, калій для ЗША
Ці вызваленьне яшчэ 15 вязьняў ёсьць вынікам перамоваў Лукашэнкі з спэцпасланьнікам Трампа? Якія галоўныя вынікі ўдзелу дзьвюх беларускіх дэлегацый на Генасамблеі ААН – афіцыйнага Менску і дэмсілаў Беларусі? На якіх умовах Эўразьвяз можа зьняць санкцыі зь беларускага калію? Чаго дамогся Сяргей Ціханоўскі, выступаючы публічна супраць жонкі? У “ПіКу Свабоды” Ганна Соўсь падсумоўвае вынікі тыдня з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам, дыпляматычным дарадцам Ціханоўскай Дзянісам Кучынскім і паліталягіняй Тацянай Чуліцкай.
Ціханоўскі не спыняецца. Кубракоў канчаткова разьвязвае рукі міліцыі. Lady Gaga і беларус
Кіраўнік МУС Кубракоў прапануе дазволіць сілавікам дзейнічаць без санкцыі пракурора. Да чаго гэта можа прывесьці? Тлумачыць былы выкладчык Акадэміі МУС Аляксандар Азараў. Беларусы, якія працуюць за мяжой, пералічылі ў Беларусь больш за 1 мільярд даляраў. Ці шмат гэта? Расказвае эканамістка Анастасія Лузгіна. Ці можа Беларусь вярнуцца на амэрыканскі рынак калійных угнаеньняў? Дэталі Свабодзе растлумачылі экспэрты з ЗША Джозэф Глаўбэр і Джош Лінвіл.
Ціханоўскі адказаў жонцы, 30 рублёў за двухпакаёўку, новы будынак амбасады Польшчы
Беларусы ў сацсетках зьняпраўджваюць заяву Лукашэнкі пра 30 рублёў у месяц за арэнднае жытло ў абласных цэнтрах. Міністар замежных справаў Польшчы анансаваў адкрыцьцё новага будынку амбасады ў Менску. Як намер Коўла вызваляць і расейскіх палітвязьняў паўплывае на працэс вызваленьня беларускіх палітзьняволеных. Ціханоўскі рэзка зрэагаваў на расповед жонкі пра нябачную жаночую працу. У "ПіКу Свабоды" з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 23 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
Чаму Трампу можа не дастацца калій зь Беларусі
Трамп разьлічвае на вялікую дамову па закупцы беларускіх угнаеньняў. Але ці атрымаецца разьвязаць праблему з транзытам і ці ёсьць у Беларусі што прадаваць? У Швайцарыі зноў судзяць беларускага спэцназаўца, які прызнаўся ў выкраданьні апазыцыйных палітыкаў Захаранкі і Ганчара У Варшаве затрымалі паляка, якога падазраюць у нападзе на беларуску. На Гомельшчыне кожная восьмая проба паказала заражэньне радыяактыўным цэзіем у грыбах і ягадах Машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Знайшліся людзі, якія гатовыя ахвяраваць грошы на рэстаўрацыю, але з адной умовай Пра гэта ды іншае ў ПіКуСвабоды, дзе мы расказваем пра навіны 22 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
17 «пераемнікаў Лукашэнкі». NEXTA назваў самага мэдыйнага палітыка. Арыштавалі «аналітыка Сахашчыка»
Расказваем пра падзеі 21 верасьня і тлумачым, што яны значаць. Лукашэнка прыняў у сябе Шэймана з тоўстымі папкамі. Пра што гаварылі? Віцэ-губэрнатар Магілёўскай вобласьці ў «амэрыканцы». Яго арыштавалі па карупцыйнай справе. Хто самыя ўплывовыя людзі ў атачэньні Лукашэнкі. Выйшаў вялікі аналіз сувязяў унутры сыстэмы. Расейскі футбаліст паспрабаваў сказаць па-беларуску тры словы. Вымаўленьне многіх павесяліла.
Чаму Лукашэнку і Трампу не ўдаецца «вялікая зьдзелка»
У праграме «ПіК Свабоды» мы падводзім вынікі тыдня і разам з экспэртамі тлумачым іх значэньне. Джон Коўл дамогся вызваленьня чарговых 25 палітвязьняў і расказаў, што стрымлівае гэты працэс. Гаворым пра гэта з палітолагам Паўлам Вусавым. Сябра Каардынацыйнай рады Яўген Караулаў расказаў, што ўжо тры месяцы КДБ тэрарызуе яго сям'ю ў Беларусі і спрабуе завербаваць яго самога. Дэталі Яўген расказаў у нашым эфіры. У Беларусі шосты раз прайшоў Дзень народнага адзінства. Што ня так з гэтым днём? Размаўляем з публіцыстам і пісьменьнікам Сяргеем Дубаўцом.
32 000 эўра для вызваленых. Былы пасол Расеі атрымаў зямлю ў Драздах. Беларуска выйшла з турмы ў ЗША
Чым займаюцца былыя палітвязьні ў Літве і на якіх умовах могуць адбыцца наступныя вызваленьні. Прапаганда з дапамогай штучнага інтэлекту расказвае, як страшна жылося ў Заходняй Беларусі пры паляках. У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску з анкалягічнай хваробай. Якім чынам былы расейскі пасол атрымаў участак для катэджа ў Драздах. У ПіКу Свабоды з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 17 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
Каго вызваляць? Лукашэнка правёў перамовы з пасланьнікам Трампа
Пасланьнік Дональда Трампа прыехаў у Менск і правёў перамовы з Лукашэнкам. Чакаюццца вызваленьні палітвязьняў, хоць Лукашэнка чарговы раз заявіў, што палітвязьняў у Беларусі няма. Уначы зьнішчальнік NATO зьбіў над Літвой дрон. Літоўскі міністар замежных спраў заявіў, што бесьпілётнік заляцеў зь беларускай тэрыторыі, і таму ў Менск накіруюць ноту пратэсту. Колькі трэба працаваць сярэдняму беларусу, каб купіць гадзіньнікі, якія носіць старэйшы сын Лукашэнкі Віктар? Расказваем пра навіны 15 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
Забойства ў Менску і візіт прадстаўніка Трампа: што адбылося
Расказваем пра падзеі 14-га верасьня і тлумачым, што яны значаць. Спэцпасланьнік Трампа Джон Коўл прыбыў у Вільню, чакаецца ягоная паездка ў Менск. Лукашэнка хоча супрацоўнічаць з Ватыканам у той час, калі перашкаджае каталіцкаму касьцёлу ў Беларусі Хакейнага арбітра падазраюць у забойстве цяжарнай жанчыны ў Менску Расейскі Zet-сьпявак быў хэдлайнэрам Дня горада ў Менску.
Лукашэнка ня выключыў мабілізацыю і папрасіў сустрэчы з Трампам
Лукашэнка заявіў, што будзе трэсьці армію і ня выключыў мабілізацыю. Што ўсё гэта значыць? Ці зьменшыць атмасфэру страху ў Беларусі вяртаньне Анджэя Пачобута і ці дасьць гэта імпульс перамовам паміж Менскам і Варшавай? Пра гэта ў эфіры разважаюць журналіст польскага выданьня Rzeczpospolita Руслан Шошын і мэтадоляг, былы палітвязень Уладзімер Мацкевіч. На Вэнэцыянскім фэстывалі адбылася прэм’ера фільму беларускага рэжысэра Андрэя Куцілы. Трэці раз у гісторыі. У нас – размова з аўтарам фільму.
Сілавікі бяруць пад кантроль дамафоны. Дактарам ускладняюць жыцьцё. Прысуд вядомаму адвакату
Адваката Дзьмітрыя Лаеўскага, які абараняў Віктара Бабарыку, Максіма Знака і Алеся Бяляцкага, асудзілі да трох гадоў зьняволеньня. За што менавіта яго пакаралі? МУС атрымае больш кантролю над дамафонамі беларусаў, лекарам могуць ускладніць пераход з дзяржаўных бальніц у прыватныя клінікі, а ў сфэры адукацыі плянуюць новае ліцэнзаваньне. Таксама ў выпуску — як беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы зарабляюць на дэфіцыце паліва ў Расеі і чаму пацыенткі менскай радзільні №2 цяпер ня ведаюць, што будзе з ЭКА. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Ермаковіч расказваем пра галоўныя падзеі 10 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
Коўл рыхтуе вызваленьне палітвязьняў. Новы кантроль за выездам беларусаў. Булінг у Баранавічах
Спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Джон Коўл наведае Беларусь 14 верасьня. Чаго чакаюць і чаго асьцерагаюцца праваабаронцы? Як прыезд Анджэя Пачобута ў Беларусь можа паўплываць на беларусаў, якія просяць абароны ў Польшчы? Раскажам пра новыя правілы кантролю за беларусамі, якія выяжджаюць за мяжу, пра гісторыю школьніка зь Баранавічаў, які стаў ахвярай булінгу, і пра салідарнасьць беларусаў з 11-гадовым хлопчыкам з аўтызмам. Таксама ўзгадаем прэзыдэнцкія выбары, якія прайшлі ў гэты дзень 25 гадоў таму. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 9 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
«Пачобут выпрабоўвае рэжым Лукашэнкі». Кватэры падаражэлі на $10 000. Іранскі Boeing зноў у Менску
Былы палітвязень Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь. Што зробяць улады? Іранскі грузавы Boeing трэці раз за некалькі тыдняў прыляцеў у Менск. Што магло быць на борце? 8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы: Аршанская бітва і 35 гадоў з дня прысягі на вернасьць Беларусі. Чаму пасьля гіпатэкі пад 1% новабудоўлі падаражэлі на $10 тысяч? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь мы расказваем пра галоўныя падзеі 8 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
Высылка беларусаў зь Літвы: чаму гэта адбываецца?
Расказваем пра падзеі 7-га верасьня і тлумачым, што яны значаць. Новы палітычны сэзон для беларускіх дэмакратычных сілаў можа стаць вырашальным, заявілі ў Офісе Ціханоўскай. Што гэта значыць? Лукашэнка прыняў сьпікера так званай Палаты Прадстаўнікоў, генэрал-маёра КДБ і моцна хваліў. Ці ёсьць за што? Як беларускія прапагандысты перапісваюць гісторыю Ратка Младзіча і што замоўчваюць, ушаноўваючы яго пасьля сьмерці?
Фядута пра Ціханоўскага і «Нашу Ніву». Алеўскі пра «напад зь Беларусі». Бесараб пра могільнік АЭС
У новым выпуску «ПіКа Свабоды» – пагроза Расеі для краінаў Балтыі, верагоднасьць закрыцьця паветранай прасторы над Расеяй і магчымыя наступствы для Беларусі – пра гэта гаворым з журналістам Цімурам Алeўскім; канфлікт Сяргея Ціханоўскага з «Нашай Нівай», унутраныя сваркі беларускай дэмакратычнай супольнасьці і пошук больш канструктыўнай размовы – з паліттэхнолягам Аляксандрам Фядутам; і, нарэшце, незалежная экспэртыза праекту могільніка радыеактыўных адходаў у Беларусі, яго магчымыя рызыкі і праблемы афіцыйнай справаздачы – з экспэртам па радыяцыйнай бясьпецы Сяргеем Бесарабам.
Статкевіч умешваецца ў скандал Ціханоўскага. Што будзе з рэйсамі на Маскву?
У сёньняшнім «ПіКу Свабоды» расказваем пра сытуацыю з палётамі паміж Менскам і Масквой на фоне папярэджаньняў Зяленскага, пра расьсьледаваньне выдачы італьянскай візы амбасадай у Менску падазраванаму ў дывэрсіі ў Ляйпцыгу, а таксама пра першы поўны беларускі пераклад «Адысэі» Гамэра. Таксама прааналізуем канфлікт Сяргея Ціханоўскага з «Нашай Нівай» і блогерамі, сустрэчу Анджэя Пачобута з папам Львом XIV, апавядзем пра зьніклае возера ў Лагойскім раёне і папярэджаньне эўрапейскіх мэтэаролягаў пра магчымы тарнада ў Беларусі. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 3 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
Трагедыя ў Калінкавічах. Расейскае неба закрыецца? Куды ляцець беларусам? Сьлед Лукашэнкі ў Турцыі
Зяленскі папярэдзіў авіякампаніі, што расейскае неба стане небясьпечным для цывільных рэйсаў. Што гэта азначае для авіякампаніі «Белавія» і беларусаў, якія могуць лётаць толькі праз Расею? Што стала прычынай гібелі трох работнікаў «Водаканала» у Калінкавічах? Былы міністар унутраных справаў Турцыі ў судзе прызнаў, што даваў аўтамабіль сыну Лукашэнкі. Як двух беларусаў у Літве асудзілі за махлярства з фондамі Эўразьвязу і як прэзыдэнта Літвы сустрэўся з беларускім вулічным музыкам. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 2 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
Што новага ў школах. Дроны на Кіеў ляцяць уздоўж Беларусі. Лукашэнка папракае Расею і Кітай
Што зьменіцца ў Беларусі ад 1 верасьня? Як адбываецца мілітарызацыя навучаньня ў беларускіх школах? Чаму Лукашэнка папракае Расею, Кітай і Індыю ў безыніцыятыўнасьці і навошта Беларусі Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва? Чаму расейскія дроны ляцяць на Кіеў уздоўж беларускай мяжы? Як улады паказалі блогерам Пішчалаўскі замак, і што насамрэч трэба расказваць пра былую Валадарку? У «ПіКу Свабоды» З Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 1 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
Новыя вызваленьні палітвязьняў. Беларусь стала азіяцкай у геапалітыцы. Забарона прычосак у школе
Расказваем пра падзеі 31-га жніўня і тлумачым, што яны значаць. Новыя вызваленьні палітвязьняў у Беларусі магчымыя ўжо ў сярэдзіне верасьня. Пра гэта заявіў спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл. Лукашэнка паляцеў у Кіргізстан, дзе возьме ўдзел у адкрыцьці VI Сусьветных гульняў качэўнікаў і саміце ШАС. Беларускія станкі на амаль мільён даляраў трапілі на прадпрыемствы расейскага ВПК. Каму канкрэтна?
Лукашэнка ў Пуціна. Дырэктар ЦРУ ў Маскве. Што яны хаваюць? Вынікі тыдня з Аляксандрам Фрыдманам
Ці зьвязаная чарговая паездка Лукашэнкі ў Маскву зь нечаканым візытам дырэктара ЦРУ ў Расею? За кратамі памёр ваенны злачынца, камандзір арміі басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіч. Якія шанцы на міжнародны суд адказных за катаваньні і сьмерці ў Беларусі? Чаму “пірацкая экспэдыцыя” беларусаў ў Данію па крыж Сафіі Менскай выклікала дыскусію гісторыкаў? У “ПіКу Свабоды” з Ганнай Соўсь падсумоўваем падзеі гэтага тыдня з гісторыкам і палітолягам Аляксадрам Фрыдманам. У нашым эфіры таксама арганізатарка “пірацкай вандроўкі” ў Капэнгаген Марыя Грыц і гісторыкі Сяргей Абламейка і Аляксандар Паршанкоў.
Лукашэнка прадае гаспадаркі за 1 базавую. Дрон на мяжы. Прыцэлы для Расеі | Навіны 27 жніўня
Лукашэнка зноў разьбіраў праблемы сельскай гаспадаркі Віцебшчыны і прапанаваў перадаваць стратныя гаспадаркі бізнэсу — некаторыя ўсяго за адну базавую. На беларуска-расейскай мяжы праз дрон закрылі пункт пропуску, а менскі завод «Пеленг», які вырабляе прыцэлы для расейскіх танкаў, будуе новы корпус. Таксама расказваем, чаму 90% украінцаў нэгатыўна ставяцца да Лукашэнкі, навошта будуць правяраць школьнікаў і што адкрылі для турыстаў у Нясьвіскім замку.
Што дырэктар ЦРУ рабіў у Маскве? Ціханоўскі супраць СМІ. Беларуса зьбілі ў Вроцлаве
Як прайшоў нечаканы візыт кіраўніка ЦРУ у Маскву, і пра што Джон Рэткліф мог весьці перамовы з расейскімі спэцслужбамі? Раскажам пра напад у Вроцлаве на 66-гадовага беларускага таксіста праз «усходні акцэнт», пра прапанову Сяргея Ціханоўскага зьвяртацца да заходніх донараў са скаргамі на «недабрасумленныя» незалежныя СМІ, абавязковыя вайсковыя зборы для навучэнцаў каледжаў і сьмерць пасажыра рэйсу «Белавія». У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь раскажам пра галоўныя падзеі 26 жніўня і патлумачым, што яны значаць.
Беларускія прэпараты на вайне. 1,5 млн на санаторый у Крыме | Навіны
35 гадоў таму Беларусь юрыдычна стала незалежнай. Ці быў Лукашэнка супраць незалежнасьці і як ён галасаваў 25 жніўня 1991 году? Беларускі прэпарат ратуе параненых расейскіх вайскоўцаў. Хто стаіць за яго вытворчасьцю? І навошта ўлады выдаткоўваюць 1,5 мільёна рублёў на рамонт санаторыю ў анэксаваным Крыме? Таксама – гісторыя пра булінг школьніка ў Баранавічах і парады псыхоляга бацькам. Падзеі 25 жніўня – у «ПіКу Свабоды» з Ганнай Ермаковіч.
У беларусаў возьмуць ДНК. Туры ў Паўночную Карэю. Статкевіч выбачаецца перад Украінай
У “ПіКу Свабоды” расказваем пра асноўныя падзеі дня і тлумачым, што яны значаць. У чым небясьпека базы ДНК? Паясьняе былы супрацоўнік крымінальнага вышуку Станіслаў Лупаносаў. Навошта ўладам Беларусі бязьвіз у Паўночную Карэю? Разважае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
Як талібы выкарыстоўваюць Лукашэнку. 150 год гісторыі роду Мілінкевічаў
Сёньня ў «ПіКу Свабоды» гісторык і палітоляг Яўген Красулін аналізуе візыт кіраўніка хунты М’янмы ў Беларусь. Якія інтарэсы аб’ядноўваюць дыктатараў? Навошта ў Менск прыяжджала дэлегацыя талібаў з Афганістану і чаму прапаганда Лукашэнкі практычна не паведамляла пра гэта. Чаму інкамунікада і адзінота гэта інструмэнты катаваньня ў беларускіх турмах? Расказвае былы палітвязень Ігар Карней, які напісаў пра гэта кнігу. Заўтра ў Варшаве пахаваюць Аляксандра Мілінкевіча. Яго ўзгадвае стваральніца «Белсату» Агнешка Рамашэўска.
Кіраўнік хунты ў Менску. Лекарка Лукашэнкі ў раскошы. Беларусак правераць на бясплодзьдзе
Кіраўнік хунты М’янмы ў Менску. Роза Турарбекава – пра збліжэньне ізаляваных рэжымаў. Таксама ў выпуску: раскошнае жыцьцё асабістай лекаркі Лукашэнкі, абавязковая праверка беларускіх жанчын на бясплодзьдзе, вышук былых футбалістаў і завочны суд над «каліноўцамі». Падзеі 20 жніўня ў «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь.
Рыжанкоў у КНДР. Бяляцкі ў вышуку. Міністар у гневе. Навіны 19 жніўня
Беларусь усё больш збліжаецца з КНДР, Аўганістанам і М’янмай. Навошта Лукашэнку адносіны з ізаляванымі рэжымамі і наколькі гэты курс зьвязаны з Расеяй? Нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага абвясьцілі ў вышук у Беларусі і Расеі. Раскажам, што гэта для яго значыць. Таксама – дзе і калі можна будзе разьвітацца з Аляксандрам Мілінкевічам і чаму беларусы масава водзяць дзяцей да рэпэтытараў, нягледзячы на крытыку міністра адукацыі. Галоўныя падзеі 19 жніўня і камэнтары экспэртаў – у новым выпуску «ПіКу Свабоды» з Ганнай Ермаковіч.
Лукашэнка атрымаў аўтамат. Што талібам трэба ў Менску. Новы раман Бахарэвіча. Навіны 18 жніўня
Лукашэнка атрымаў у падарунак новы беларускі аўтамат на фоне дронавай рэвалюцыі ў сучасных войнах. Пра што дамовіцца ў Менску аўганская ўрадавая дэлегацыя? Даляр перасягнуў псыхалягічную мяжу ў 3 рублі, а Расея выдаткоўвае сотні тысяч даляраў на пашырэньне «русского мира» у Беларусі. Раскажам пра затрыманьне літоўскага бізнэсоўца ў Беларусі і новы раман Альгерда Бахарэвіча «Падземныя пераходы». У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 18 жніўня і тлумачым, што яны значаць.
Напад на беларусаў у Варшаве. ЗША рыхтуюць вызваленьне палітвязьняў? Сьвятароў высылаюць зь Беларусі
У Варшаве беларуса зьбілі пасьля заўвагі пра сабак і патрабавалі «валіць дадому» праз акцэнт у польскай мове. ЗША рыхтуюць новае вызваленьне беларускіх палітвязьняў? У Кыргызстане знайшлі целы альпіністаў, сярод якіх могуць быць беларусы. А зь Беларусі высылаюць больш за дзесяць польскіх сьвятароў. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 17 жніўня і тлумачым, што яны значаць.