Беларусы ў Польшчы і ў свеце

40 Episodes
Subscribe

By: Polskie Radio S.A.

Размовы, аналізы, інфармацыя пра людзей, падзеі і з’явы, якія могуць быць карыснымі беларусам у Польшчы, а таксама могуць стаць натхненнем для іх уласных дзеянняў. Сярод нашых гасцей, між іншым, беларусы, вымушаныя эміграваць з краіны, якія распавядаюць пра тое, як ім жывецца ў Польшчы, і палякі, звязаныя з беларускімі справамі ў Польшчы.

Былы амбасадар Польшчы ў Беларусі: Настолькі працяглае ўтрыманне Лукашэнкі ва ўладзе — вынік яго выдатных палітычных здольнасцяў, і таксама — памылак Захаду
Today at 6:18 PM

Былы амбасадар Польшчы ў Беларусі з 2011 па 2015 год Лешак Шарэпка, дыпламат з вялікім вопытам, аўтар кніг «Аблічча Беларусі» і мастацкая кніга «Беларускі снайпер», ведае рэаліі Мінска знутры. З амбасадар гутарым пра Трампа, Лукашэнку, Статкевіча.


«Нямногія ўкраінцы ведаюць, што беларусы ваююць за Украіну. А нават большасць звычайных людзей могуць гэтага не ведаць»
Yesterday at 5:02 PM

Карэспандэнт Беларускай службы Польскага радыё Юры Ліхтаровіч здзейсніў паездку ва Украіну ад Львова да Адэсы. Пра тое, што жыхары Украіны думаюць пра будучыню сваёй дзяржавы, на каго разлічваюць, каму давяраюць, ці баяцца страціць сваю тэрыторыю? Адказы могуць вас здзівіць.


«Адна дзяўчынка выбрала ў сістэме 65 ліцэяў». Размаўляем пра асаблівасці польскай адукацыйнай сістэмы
08/28/2025

Набліжаецца новы навучальны год. Як выглядае польская сістэма адукацыі? Што варта параіць бацькам школьнікаў пры выбары школы, на якія нюансы павінны звярнуць увагу беларускія эмігранты? Са старшынёй фонду «Захад Усход Падтрымка» Вольгай Сцяпанавай гутарыць Наталля Грышкевіч.


«Мы не заканчвалі філалагічныя факультэты, мы размаўляем па-беларуску, таму што мы можам, таму што мы – беларусы»
08/01/2025

Наста і Кірыл – маладыя беларусы, якія жывуць у Тбілісі. А вядомыя яны тым, што ў Інтэрнэце вядуць падкаст пад прыгожай назвай «Умоўныя». У ім маладзёны распавядаюць пра мову, літаратуру, традыцыі і ўсё, што звязана з беларускай культурай. Прычым расказваюць у простай, даступнай і часта жартоўнай форме. Мы папрасілі маладых людзей распавесці пра іх творчую працу. З імі размаўляе Валера Саўко.


«Беларускі рэжым час ад часу «абнаўляе» ворагаў – іх пошук адбываецца спіральна». Чаму ў Беларусі змагаюцца з ЛГБТ-супольнасцю
07/20/2025

У лонданскім выдавецтве SkarynaPress выйшла з друку новая кніга вершаў «Анатомія». Яе аўтарам з’яўляецца малады беларускі паэт Артур Камароўскі, які жыве ў Варшаве. Валерый Саўко запрасіў літаратара ў нашу студыю, каб задаць некалькі пытанняў пра кнігу, паэзію, квір-літаратуру і беларускую ЛГБТ-супольнасць.


Музей Вольнай Беларусі святкуе 3-годдзе. Мы размаўляем пра працу, дасягнутыя мэты і планы
07/17/2025

Дырэктарка музею Наталля Задзяркоўская згадвае, што першымі экспанатамі ў музеі былі плакаты Руфіны Базловай, на падставе якіх яна зраюіла знакаміты праект «Беларускія вышыванкі». Цяпер у фондзе Музея Вольнай Беларусі больш за 250 экспанатаў. Напрыканцы мінулага году ўстанова змагла запрасіць на працу музейнага працаўніка, якія займаецца канкрэтна назапашваннем фонду.


Купалле ў Варшаве: «Беларусам патрэбныя моманты яднання па-над падзеламі, поглядамі, палітыкай і ўзростамі»
06/20/2025

У самую кароткую летнюю ноч беларусы збіраюцца на беразе Віслы, каб рабіць вянкі, спяваць песні, танцаваць народныя танцы… Падрыхтаваная выдатная праграма, якая разлічаная на інтэрактыў. Распавядае адна з арганізатарак Купалля ’2025 Вольга Гардзейчык-Мазярская.


Фігурантка па «справе студэнтаў»: Былых палітвязняў няма. Мы перастанем імі быць, калі ўсе выйдуць на волю
06/06/2025

Вольга Філатчанкава — былая выкладчыца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Была ўдзельніцай відэазвароту выкладчыкаў БДУІР супраць гвалту ў 2020 годзе, брала ўдзел у забастоўцы. За кратамі правяла 2 года 6 месяцаў.  Цяпер яна ў вымушанай міграцыі, але на свабодзе Вольга стала нагадвае, што за кратамі надалей знаходзяцца палітвязні. Жанчына гаворыць, што былых палітвязняў няма. Яны перастануць імі быць, калі ўсе выйдуць на волю.


Ваяр Палка Каліноўскага: Нам прыходзілася жыць ва ўмовах, дзе ты ўвесь час адчуваеш смурод гніючых цел
05/28/2025

Яўген – анархіст, грамадскі актывіст. Пасля 2020 году выехаў у Польшчу, але задоўга да гэтага разумеў, што трэба будзе браць зброю ў рукі. І гэта ён робіць з 2022 году, большасць часу ў Палку Кастуся Каліноўскага. Аднойчы акрамя зброі ён узяў у рукі плёначны фотаапарат.


Сярод тысяч забітых у СССР у 1940 годзе польскіх ваеннапалонных было шмат беларусаў
04/15/2025

Сейм Польшчы абвясціў 2025 год Годам польскіх герояў з Катыні, Харкава, Меднага і іншых мясцін СССР, дзе вясной 1940 года былі расстраляныя каля 22 тысяч грамадзян Польшчы, якіх Чырвоная армія ўзяла ў палон восенню 1939 года. Сярод гэтых людзей было шмат этнічных беларусаў, аб чым расказвае супрацоўніца Катынскага музея ў Варшаве Святлана Курс.


Беларусы аднаўляюць забытую оперу з часоў Рэчы Паспалітай
04/14/2025

Оперна-сімфанічны дырыжор і экс-вакалістка індзі-гурта стварылі ў Варшаве цікавую музычную ініцыятыву Arsis Nova. Яны імкнуцца яднаць беларускіх музычных выканаўцаў дзеля запісу сачыненняў беларускіх кампазітараў(-ак), а таксама для арганізацыі асветніцкіх праектаў ды імпрэз. Яны ж ажыўляюць польскую, літоўскую, украінскую і беларускую гісторыя, «уваскрашаючы оперу «Маргер» забытага кампазітара Канстанціна Горскага, ладзячы поўную рэканструкцыю страчанай партытуры. Пра гэта мы паразмаўлялі ў студыі Польскага радыё з дырыжорам Іванам Касцяхіным і мэнаджаркай праекту і Вольга Цяшкевіч. Музыкі распавялі яшчэ як жывецца беларускім творцам у эміграцыі.


Беларуска-мусульманка Хадзіжа стала тварам грамадскай кампаніі ў Польшчы
04/11/2025

Беларуска Святлана Касцюк у дарослым жыцці памяняла рэлігію, перайшла на іслам і прыняла імя Хадзіжа. Яе твар можна пабачыць па ўсёй Варшаве на білбордах, у прыватнасці на гарадскіх прыпынках, ці ў гарадскім транспарце. Са здымкаў глядзіць прыгожая мусульманская жанчына ў каляровым хіджабе, з усмешкай на твары. Здымкі з’яўляюцца часткай грамадскай кампаніі, але пра гэта праз пару секунд. Хаджіжа  - актыўная жанчына, бізнес-лэдзі, якая, між іншым, арганізоўвае З’езды мусульманскіх жанчын у Варшаве.


Таццяна Нядбай: 2020 год не прайшоў бясследна для беларускай літаратуры
04/10/2025

19 сакавіка завяршылася падача заявак на прэмію Гедройця! Сёлета ў 13 раз будзе адбудзецца прызнанне гэтай найбуйнейшай незалежнай літаратурнай прэміі Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове. Адным з арганізатараў конкурсу Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця з’яўляецца аб’яднанне «Беларускі ПЭН».  Мы паразмаўлялі са старшынёй арганізацыі Таццянай Нядбай пра тое, якія працэсы цяпер адбываюцца ў свеце беларускай літаратуры.


У базе антраполага, эмігранта ў Польшчы Яўгена Малікава звыш 80 тысяч здымкаў элементаў традыцыйнага драўлянага дэкору
04/06/2025

Гамяльчаніна Яўгена Малікава затрымалі на 5 сутак, ён быў звольнены. Цяпер жыве і працуе ў Польшчы. Дзякуючы стыпендыі ЕС, вучоны мае магчымасць далей займацца даследаваннем традыцыі драўлянага аздаблення дамоў.


25 кніг на 25-годдзе «Камунікату», 500 гадзін аўдыёкніг у вольным доступе! Размаўляем з Яраславам Іванюком
04/02/2025

Інтэрнэт-бібліятэцы «Камунікат» сёлета спаўняецца 25 гадоў. Да юбілею абяцаюць выдаць 25 кніг і хваляцца ажно 500 гадзінамі аўдыёкніг у вольным доступе! Яраслаў Іванюк як раз вярнуўся з пятага еўрапейскага турнэ з Уладзімірам Арловым і дзеліцца ўражаннямі!


«Рэлікт» выпусціў новы сінгл і рыхтуецца да канцэртнага туру па краінах Еўропы
03/13/2025

Беларускі рок-гурт «Рэлікт» з 2022 года працуе і запісвае кампазіцыі ў Польшчы. Нядаўна музыканты выпусцілі новы сінгл, восенню плануюць выдаць новую кружэлку, а цяпер рыхтуюцца адправіцца ў канцэртны тур па Польшчы і не толькі. Двое музыкантаў калектыву наведалі нашу варшаўскую студыю. З імі гутарыла Наталля Грышкевіч.


Тры мастачкі. Тры «светлыя душы ў змрочны час»
03/03/2025

Ці можна ў прымусовай эміграцыі рабіць штосьці пазітыўнае? Так, калі твая душа патрабуе пазітыву і светлых пачуццяў і уражанняў, калі нават ў змрочныя часы ёсць жаданне пазітыўнай творчасці. У гэтым перакананы мастачкі: Ірына і дзве Яўгеніі.


Беларускі даследчык тлумачыць, як палітычная тэрміналогія ўплывае на спосаб мыслення?
02/28/2025

Навуковае даследаванне на гэтыю тэму зрабіў беларускі даследчык Антон Дзінэрштайн, звязаны з Інстытутам славістыкі Польскай акадэміі навук.


Малады беларус выдаў у Варшаве кнігу пра беларускае пакаленне Z пасля 2020 года
02/14/2025

Відэаблогер і пісьменнік Макар Валынкін выдаў у Варшаве сваю першую кнігу «Апошняе пакаленне». У кнізе ідзе аповед пра беларускую рэальнасць пасля 2020 года. Паводле Макара, у творы ён хацеў паказаць цэлы спектр эмоцый беларусаў: расчараванне, апатыю, пачуццё безвыходнасці, але адначасова радасць і надзею. З Макарам Валынкіным размаўляе Валеры Саўко.


Кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве разважае пра фінансаванне беларускіх НДА ў Польшчы
02/04/2025

Адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа заявіла, што стрымлівае фінансаванне міжнародных грантаў (USAID) на карысць роўнасці і прасоўвання дэмакратыі. Арганізацыі трэцяга сектару, якія карысталіся амерыканскімі фондамі, могуць трапіць у складаную сітуацыю, калі гэтая дапамога была адзінай або асноўнай крыніцай падтрымкі. А якімі крыніцамі фінансавання карыстаюцца беларускія арганізацыі ў Польшчы, ці рашэнне амерыканскага лідара з’яўляецца вялікай праблемай? Аб гэтым разважае кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк.


Калі ты эмігруеш у Еўрасаюз, перад табой адкрываюцца вялікія магчымасці — беларускі дызайнер пра жыццё ў Польшчы
02/04/2025

Самае складанае – гэта пачаць, знайсці нейкую зямлю пад нагамі, а потым усё нармалізуецца, – лічыць юнак, які працуе графічным дызайнерам і завочна вучыцца ва ўніверсітэце.


Беларускі інжынер у Польшчы робіць ровары па індывідуальных замовах і плануе наладзіць іх вытворчасць
02/04/2025

«Самае галоўнае цяпер — стварыць добрую каманду для працы. Будзе каманда — знойдуцца і сродкі. Бо іх знайсці не так і складана ў Польшчы».


Назіранне за птушкамі: папулярнае захапленне сярод беларусаў у апошнія гады
01/29/2025

За апошнія гады ў Беларусі папулярным стаў вядомы на Захадзе від адпачынку ці тып хобі, звязаны з назіраннем за птушкамі, - бёрдвотчынг. Тыя, хто захапіўся гэтым, працягваюцца займацца нават пасля таго, як былі вымушаныя з’ехаць з краіны. Бёрдвотчынг - гэта практыка назірання за птушкамі ў іх натуральным асяроддзі, распаўсюджаная сярод аматараў, якія часам яшчэ і фатаграфуюць птушак, а часам робяць запісы назіранняў за знешнім выглядам, паводзінамі ды натуральным асяроддзем птахаў. Аматары бёрдвотчынгу зазначаюць, што не толькі захапленне, але і спосаб атрымаць важныя даныя аб міграцыі птушак, зменах у іх папуляцыі і арэале іх распаўсюджвання. Таксама гэта выдатны спосаб расслабіцца і правесці час на прыродзе. Гэты занятак дазваляе адчуць спакой і гармонію, назіраючы за птушыным светам, які вельмі разнастайны. У 2010-ых гадах Бёрдвотчынг стаў папулярным і ў Беларусі, адным з лідараў па прасоўванні гэтага захаплення ў Беларусі была арганізацыя «Ахова птушак “Бацькаўшчына”», якую лукашысты зліквідавалі пасля 2020-га года. Пра тое, што такое Бёрдвотчынг і як ё


Што гэта за «падляшская мова», на якой спяваюць прэтэндэнты на конкурс «Еўрабачанне» ад Польшчы?
01/26/2025

Песня дуэту Sw@da x Niczos «Lusterka» выклікае шмат пытанняў.


«У Польшчы ў нас тут аддушына» — беларуска Марыя пра эміграцыю і новае жыццё
01/26/2025

У эміграцыі яна адчула сябе мацнейшай. А яшчэ вельмі хочацца, каб скончылася вайна і каб у Беларусі наступілі пазітыўныя змены і не стала палітвязняў.


«Усе мы гвалтаўнікі і ахвяры адначасова». Паразмаўлялі з Аляксандрам Чарнухам пра новую кнігу
01/23/2025

Аўтар кажа, што «Гвалт» - гэта кніга на сур’ёзныя тэмы. Аляксандр Чарнуха кажа, што цяпер яму важна размаўляць менавіта на такія тэмы.


Беларусы атрымалі ў Еўрасаюзе больш за тры тысячы стыпендый на навучанне
01/17/2025

Колькі беларускіх студэнтаў вучыцца за мяжою, як ацэньваюць сваё жыццё і перспектывы тыя, хто цяпер жыве ў Беларусі? Пра гэта размаўляем з Маргарытай Ворыхавай, дарадцаю Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы.


Аляксей Дзікавіцкі выдаў трэцюю кнігу на палескай гаворцы
01/17/2025

Гэта трэцяя, пасля „Оньдэ” і „Світумузыка”, кніга Аляксея Дзікавіцкага па-палеску, якая гэтым разам выдадзеная з перакладам на польскую мову і транслітэрацыяй на ўкраінскі алфавіт.


Таццяна Іванова: Беларусы ў Польшчы ўжо маюць рэнамэ добрых працаўнікоў
12/03/2024

Выкладчыца Уроцлаўскага ўніверсітэт, старшыня Таварыства «За нашу і вашу свабоду», якое доўгія гады ладзіць ва Уроцлаве фестывалі беларускай культуры Таццяна Іванова пракаментавала вынікі новага даследавання эмігрантаў з Беларусі ў Польшчы. «Беларусы вельмі самастойныя. Яны не маюць чаканняў у дачыненні да польскай дзяржавы. Адначасова яны чакаюць, што польская дзяржава не будзе ім перашкаджаць. Гэта звязана шмат у чым таму, што людзі пераязджаюць сюды, уцякаючы ад рэпрэсій. Беларусы законнікі. Яны любяць падпарадкоўвацца, каб былі ў парадку ўсе дакументы. Яны адчуваюць сябе некамфортна, калі не маюць статусу ды папер. Яны працавітыя, добрыя спецыялісты ў розных сферах, што пацвярджае апытанне сярод працадаўцаў. Шмат польскіх працадаўцаў імкнуцца, каб у іх працавалі беларусы. Таксама беларусы імкнуцца жыць у першую чаргу ў гарадах. Яшчэ вельмі дакладнае назіранне, але балючае для мяне – беларусы імкнуцца быць нябачнымі.


Валянцін Цішко распавядае пра ўмовы ў лагерах для бежанцаў у Польшчы
12/02/2024

Як выглядае міграцыя людзей, якія не маюць загадзя дамоўленай працы або месца жыхарства: едуць у краіну,   падаюць дакументы на абарону, а пасля жывуць у лагеры. Грамадскі актывіст Валянцін Цішко распавёў пра ўмовы, якія пануюць у лагерах для бежанцаў у розных краінах Еўропы.


Уладзіслаў Гарбацкі: Беларуская культура працягвае заставацца ў цені расійскай на Захадзе
11/22/2024

У архівах ды бібліятэках Заходняй Еўропы знаходзіцца мноства цікавых матэрыялаў пра Беларусь, беларускую мову, культуру ці гісторыю. Аднак не заўсёды проста іх знайсці. Часта так адбываецца таму, што гэтыя матэрыялы месцяцца ў фондах ці зборах прысвечаных Расіі, часам Польшчы. Просьбы даследчыкаў пераглядзець класіфікацыю сутыкаюцца з бюракратызмам ды ігнараваннем. Пра гэта ў размове з Польскім радыё распавёў выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні ды адзін з заснавальнікаў выдавецтва «Skaryna press» Уладзіслаў Гарбацкі.


Маляванне і пісьменніцтва для Эльгі Паповай — не проста праца, а жыццёвая неабходнасць
11/21/2024

Эльга малюе карціны, стварае календары на падставе сваіх карцін ды ілюстрацый, ілюструе кнігі — свае і іншых аўтараў, а таксама піша казкі для дарослых і дзяцей.


Гутарка з Ганнай Мазярскай, намінаванай на званне «Варшавянка года маладога пакалення»
11/21/2024

У Ганны Мазярскай мама беларуска, тата – паляк. Важную ролю ў выхаванні дзяўчыны прымала беларуская бабуля, дзякуючы якой яна так добра ведае расійскую мову. Дзяўчына стала самай маладой удзельніцай Варшаўскай рады жанчын, а цяпер удзельнічае ў конкурсе Варшавянкі года. Прапануем вашай увазе гутарку Наталлі Грышкевіч з Ганнай пра важныя праблемы, якія цікавяць прадстаўнікоў маладога пакалення жыхароў Польшчы.


Сродкі, атрыманыя з продажу кнігі, пісьменніца і журналістка тоні лашдэн прызначае на падтрымку беларускіх палітзняволеных жанчын
11/19/2024

У кнізе «Чорны лес» тоні лашдэн за пераход мяжы неабходна плаціць уласнай плоццю, а ў паштовую скрыню рана ці позна прыходзіць позва на згубнае балота. Але «чорны лес» - гэта не фантастыка і не антыўтопія, а рэалістычнае па сваёй сутнасці адлюстраванне свету, у якім выявілі сябе беларусы і беларускі пасля 2020 года.


Беларускі актывіст ва Уроцлаве: Слёзы бабулі і яе страх аб маёй будучыні, змусілі мяне пакінуць Беларусь
11/18/2024

Слёзы бабулі і яе ўспаміны аб «чорных варанках», якія ўначы забіралі «ворагаў народа», сталі апошняй кропляй у доўгіх роздумах і змусілі нашага суразмоўцу, у мінулым актывіста Беларускага задзіночання студэнтаў, Сяржука Дубіну ўцякаць з Беларусі і наладжваць сваё жыццё ў Польшчы.   У падкасце «Беларусы ў Польшчы і свеце» разам з Сяржуком Дубінай, сярод іншага, параўноўваем сістэмы вышэйшай адукацыі ў Польшчы і Беларусі, а таксама разважаем пра выклікі няўрадавых беларускіх арганізацый у Польшчы.


Мастачка Марыя Гвардзейцава прызнае, што палітычны кантэкст займае цэнтральнае месца ў яе інсталяцыях
11/07/2024

Марыя Гвардзейцава — мастачка і мультыдысцыплінарная візуальная аўтарка, якая жыве і працуе ў Лондане. У сваіх працах яна іранічна асэнсоўвае тэмы памяці і сублімуе боль, спалучаючы рэалістычнае і фантастычнае. Палітычны кантэкст займае цэнтральнае месца ў яе інсталяцыях, якія даследуюць сацыяльныя ролі і сутнасць аб’ектаў, аддзяляючы іх ад звыклых культурных функцый.


Беларускі тэатр у эміграцыі: выклікі, пошук шляхоў і важнасць дыялогу
11/04/2024

Беларуская рэжысёрка Валянціна Мароз да 2020 года працавала ў Тэатры-лабараторыі сацыяльнага тэатра ў Мінску, дзе ставіла дакументальныя спектаклі і па п'есах сучасных беларускіх драматургаў. Вучылася ў магістратуры школы-студыі МХАТ у Маскве і Цэнтры імя Мейерхольда. У нашым падкасце мы абмяркуем, як паставіць беларускую п'есу ў эміграцыі і якімі праблемамі  жывуць беларускія акцёры.


Блогер Уладзімір Зуеў ужо год распавядае пра цікавыя старонкі гісторыі Варшавы, у тым ліку звязанай з Беларуссю.
10/30/2024

Эколаг, кіраўнік фонду «Nierusz Natura», блогер Уладзімір Зуеў  знаёміць з гісторыяй Варшавы ды іншых польскіх гарадоў. У ягоным блогу выкладзеныя дзясяткі фільмаў пра цікавінкі архітэктуры ды прыроды Польшчы, а таксама пра беларускі-польскія гістарычныя сувязі. Паміж дзвюма краінамі ёсць шмат падобнага, супольная гісторыя, але і адрозненні, якія вынікаюць з асаблівасцяў сістэмы кіравання да ўмоў развіцця ў апошнія гады. Разам з тым у Польшчы ёсць шмат цікавых вырашэнняў, якія могуць быць павучальнымі для беларусаў, перакананы адмысловец.


Творчасць на чужыне: як акторка і музыка Кеціван Асраташвілі знаходзіць сваё месца ў эміграцыі
10/28/2024

Маладая беларуская акторка, музыка і аўтарка песень Кеціван Асраташвілі апынулася ў эміграцыі пасля падзей 2020 года. Аб тым, як складваецца яе жыццё і творчасць на чужыне, што яна тут шукае і аб чым марыць — у нашым падкасце.


Мастачка Аляксандра Канафальская: Нягледзячы на пераслед і эміграцыю, не на секунду не шкадую аб сваіх учынках у 2020-м
10/23/2024

Беларуская мастачка, ілюстратарка Аляксандра Канафальская добрая знаёмая беларусам Уроцлава. Дзяўчыны актыўная дзяячка мясцовай беларускай грамады. Без яе ўдзелу або завадатарства не абыходзіцца ніводная культурніцкая імрэза беларусаў у Ніжняй Сілезіі. А яшчэ Аляксандра ладзіць масавая паходы ў горы.  У падкасце «Беларусы ў Польшчы і ў свеце» слухайце аповед Аляксандры Канафальскай пра ўдзел у пратэстах, страх страціць дзяцей, а таксама пра новае поўнае выклікаў і радасцяў жыццё ў Польшчы.